Людміла Фёдараўна Кабашнікава
Людміла Фёдараўна Кабашнікава (нар. 31 жніўня 1956, в. Прылукі, Мінскі раён) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2017), доктар біялагічных навук (2009), дацэнт (2003). БіяграфіяУ 1978 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. З 1978 года — настаўнік сярэдняй школы. З 1979 года у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР. З 1981 года — у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна. З 1986 года — у Інстытуце фотабіялогіі АН БССР: старшы лабарант, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1999 года — загадчык лабараторыі. Адначасова ў 2010—2015 гадах - прафесар Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2016—2017 гадах - прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка[2]. Навуковая дзейнасцьДаследаванні па малекулярна-мембраннай біяфізіцы і біяхіміі культурных раслін, распрацоўцы адаптыўных і дыягнастычных тэхналогій для сельскай гаспадаркі. Устанавіла заканамернасці працэсаў фарміравання і функцыянавання фотасінтэтычным апарата (ФСА) хлебных злакаў на розных узроўнях сістэмнай арганізацыі і этапах антагенетычнага развіцця раслін пры дзеянні стрэсавых фактараў. Распрацавала канцэпцыю павышэння прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслін хлебных злакаў на аснове аптымізацыі структурна-функцыянальнага стану ФСА. Выявіла малекулярныя механізмы фарміравання імунітэту сельскагаспадарчых раслін, распрацавала і ўкараніла ў вытворчасць біяфізічныя метады дыягностыкі фітапатагенезу і спосабы аховы раслін у закрытым грунце, інавацыйныя прыёмы перадпасяўной апрацоўкі насення сельскагаспадарчых культур пленкаабразуючымі ахоўна-стымулюючымі саставамі. Аўтар больш за 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 5 патэнтаў. Бібліяграфія
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia