Людміла Яўгенаўна Жогаль
Людміла Яўгенаўна Жогаль (укр.: Людмила Євгенівна Жоголь; 23 мая 1930, Кіеў, УССР — 15 красавіка 2015, Кіеў) — украінская мастачка габеленаў. Народны мастак Украіны (1994). БіяграфіяНарадзілася 23 мая 1930 года ў Кіеве. У 1954 годзе скончыла Львоўскі інстытут дэкаратыўнага мастацтва. Яе настаўнікамі былі Й. Бокшай, В. Манастырскі, Р. Сельскі і іншыя. Сама стварала эскіз будучага габелена. Потым рабіла кардон у натуральны памер будучага твора. Творы майстрыні выконвалі ўручную на Рэшэцілаўскай фабрыцы мастацкіх вырабаў. Галоўная тэма твораў мастачкі — кветкавяы габелены. Працувала ў рэдкай тэхніцы габеленаў — манфлёр. У 1980-я гады была старшынёй Саюза мастакоў УССР. Пасада дазваляла падарожнічаць свеце (наведала Францыю, Італію, Нарвегію, Ліван, Егіпет, Кубу, Швецыю, Данію). Некалькі гадоў яна была выкладчыкам, кіравала аддзелам керамікі ў Акадэміі архітэктуры. У апошнія гады загадвала кафедрай мастацкага тэкстылю і мадэлявання касцюма ў Інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя М. Байчука. Найважнейшым укладам мастачкі ў развіццё ўкраінскага мастацтва другой паловы ХХ — пачатку ХХІ ст. ёсць распрацаваная ёю сістэма сінтэтычнага ўзаемадзеяння архітэктурнага інтэр’еру і мастацкай тканіны. Шмат і плённа працавала мастацтвазнаўца як тэарэтык выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва. Яна аўтар кніг і больш за 100 артыкулаў па сінтэзе мастацтваў. Творы Л. Я. Жогаль упрыгожваюць інтэр’еры Кабінета міністраў Украіны, Падліковай палаты, Кіеўскага гарадскога савета, Пасольстваў Украіны ў Грэцыі, Аўстрыі, Бразіліі, кіеўскага Дома кіно, гасцініц «Кіеў», «Русь», «Дняпро», іншых афіцыйных і грамадскіх устаноў, захоўваюцца ў многіх музеях Украіны і іншых краін (Італіі, Францыі, Нарвегіі), экспануюцца на выставах сучаснага ўкраінскага мастацтва. З 1978 па 2011 гады адбыліся 23 персанальныя выставы мастачкі[1]. Памерла 15 красавіка 2015 года ў Кіеве. Выбраныя творы (назвы габеленаў)
Выбраныя працы
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia