Людовік II Анжуйскі
Людовік II Анжуйскі (фр.: Louis II d'Anjou; 5 кастрычніка 1377 — 29 красавіка 1417) — герцаг Анжу, граф Мэна і Праванса, тытулярны кароль Неапаля, сын Людовіка I Анжуйскага і Марыі Блуаскай. Пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну герцагства Анжу і графства Мэн у Францыі, фактычна незалежны Праванс і прэтэнзіі на карону Неапаля. БіяграфіяУ 1389 годзе авіньёнскі Антыпапа Клімент VII дараваў Людовіку інвестытуру на Неапаль, з прычыны таго, кароль Уладзіслаў, які валадарыў у Неапалі, быў адлучаны гэтым антыпапам у 1386 годзе. У 1390 годзе Людовік II і яго маці здолелі з дапамогай наёмнай арміі захапіць Неапаль, а кароль Уладзіслаў і яго маці-рэгентка Маргарыта Дураца беглі ў Гаэту. Каралі-супернікі мелі прыкладна роўныя сілы, таму вайна паміж імі расцягнулася на 10 гадоў. У 1399 годзе Уладзіславаў, які, выгодна, ажаніўся і здолеў сабраць на сродкі ад пасагу значную армію, выбіў Людовіка з Неапаля. Наступныя 10 гадоў Людовік жыў у Францыі, бяручы ўдзел на боку арманьякаў у перыпетыях міжусобнай вайны арманьякаў і бургіньёнаў у кіраванне Карла VI. У 1409 годзе Людовік па закліку пізанскага антыпапы Аляксандра V вызваліў Рым ад Уладзіслава, які акупаваў «вечны горад». Сумесна з пераемнікам Аляксандра V антыпапам Янам XXIII Людовік уварваўся ў межы Неапалітанскага каралеўства і разграміў Уладзіслава пры Ракасецы (Roccasecca) у 1411 годзе. У наступныя гады Людовік і Ян XXIII страцілі сімпатыі неапалітанскай знаці і былі вымушаны адступіць. Людовік II быў жанаты з Іаландай Арагонскай (1384—1443), якая адыграла значную ролю ў французскай гісторыі пры Карле VII. Іх сыны Людовік III (1403—1434), Рэнэ Добры (1409—1480) паслядоўна атрымалі ў спадчыну Анжу, Праванс і прэтэнзіі на Неапаль. Трэці сын Карл Мэнскі (1414—1472) адыгрываў значную ролю пры двары свайго швагра Карла VII, а яго сын Карл IV Мэнскі (1436—1481) завяршае гісторыю анжуйскай галіны Валуа. Дачка Людовіка II Марыя Анжуйская (1404—1463) ажанілася з Карлам VII. Яшчэ адна дачка Іаланда (1412—1440) — жонка Францыска I (1414—1450), герцага Брэтонскага (1442—1450). Сям’яЖонка Іаланда Арагонская (1384—1443) іх дзеці:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia