Поўдзень — Пірэнеі
Поўдзень — Пірэнеі (фр.: Midi-Pyrénées, акс.: Miègjorn-Pirenèus, гаск.: Mieidia-Pirenèus) — рэгіён на поўдні Францыі. Галоўны горад — Тулуза (650 тыс. жыхароў). Насельніцтва — 2,787 млн чалавек (8-е месца сярод рэгіёнаў). ГеаграфіяПлошча тэрыторыі 45348 км². Рэгіён уключае дэпартаменты Жэр, Ар’еж, Аверон, Гарона Верхняя, Пірэнеі Верхнія, Ло, Тарн і Тарн і Гарона. Праз яго працякаюць рэкі Адур, Ар’еж, Гарона і Ло. НасельніцтваЭканамічна актыўнае насельніцтва: 936 тыс. чал. Сталіца рэгіёна Тулуза з’яўляецца трэцім горадам Францыі па колькасці студэнтаў (пасля Парыжа і Ліёна). Занятасць насельніцтва:
На прадпрыемствах Airbus (штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Тулузе) працуюць звыш 20 000 чалавек. ГісторыяАсноўную частку рэгіёна складаюць вобласці, якія раней уваходзілі ў склад правінцый Гасконь, Лангедок і Руэрг. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia