Люстр (кераміка)Люстр (ад фр.: lustre — глянец, бляск, лац.: lustro — асвятляю) — фарбавальнікі для роспісу керамікі, якія надаюць вырабам металічны або перламутравы бляск розных адценняў. Традыцыйна люстр, які змяшчаў вокіслы срэбра, медзі і іншых металаў, наносілі на папярэдне абпаленую паліву, а затым падвяргалі аднаўленчаму абпалу ў муфельнай печы пры невялікай тэмпературы і паліравалі. Каляровае адценне атрыманага бліскучага пласта вызначаецца суадносінамі аксідаў у сумесі і асаблівасцямі абпалу. ГісторыяЛюстраваныя вырабы з’яўляюцца ў VIII—IX стагоддзях на мусульманскім Усходзе, але тэхналогія дасягнула свайго росквіту ў XIII стагоддзі ў Персіі (Рэй, Сузы), Сірыя (Рака), Егіпет (Фустат ). Іслам забараніў выкарыстанне посуду з каштоўных металаў, які ў даісламскую эпоху лічылі раскошай. Гэтым тлумачыцца высокі попыт на вырабы, якія хоць бы сваім бляскам нагадвалі залатое і сярэбранае начынне[1]. У далейшым люстр з’явіўся на Пірэнейскім паўвостраве і шырока ўжываўся ў іспана-маўрытанскай кераміцы XIII—XV стст., а затым у XV—XVI стст. распаўсюдзіўся ў Італіі, у вырабах італьянскай маёлікі, дзе яго вынаходнікам лічылі майстра Джорджа Андрэолі . Пасля перапынку ў некалькі стагоддзяў цікавасць да люстравай керамікі аднавілася ў канцы XVIII і ў XIX стагоддзі ў Заходняй Еўропе са з’яўленнем новай тэхналогіі: выкарыстанне рэзінатаў металаў (соляў смаляных кіслот)[2]. Падобная тэхніка ўжываецца да гэтага часу. Люстравыя фарбы наносяць пэндзлем на паліваны выраб. Пры наступным абпале пры тэмпературы 700—800 °C арганічныя кампаненты фарбы выгараюць, пакідаючы на паверхні бліскучы металічны пласт таўшчынёй некалькі мікрон. ГалерэяЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia