Люцыян Узембла
Люцыян Эдвард Узембла (польск.: Łucjan Edward Uziębło, літ.: Liucijonas Edvardas Uzembla; 11 лютага 1864 Вільня — 12 снежня 1942, Вільня) — гісторык культуры, краязнавец[1][2], калекцыянер, адзін з ініцыятараў стварэння ў Вільні таварыства аматараў старажытнасцей і народазнаўства. БіяграфіяЛюцыян Узембла нарадзіўся 11 лютага 1864 года ў шляхецкай сям’і Станіслава Уземблы і Людвікі Гербурт-Гейбовіч. Самавук. Літоўскую мову ведаў, але ў друку пісаў па-польску. У Люцыяна дома была велізарная бібліятэка. Удзельнічаў у выставах і культурным жыцці Вільні. У прэсе ён звычайна падпісваўся псеўданімамі. Іх у яго было не адно. Часцей за ўсё карыстаўся мянушкай «Сулімчык» (польск.: „Sulimczyk", літ.: „Sulimčik"). Неаднаразова ўзнагароджваўся. Збіраў творы мастацтва, рукапісы[1][2][3]. У 1907—1914 гады Люцыян Узембла быў галоўным захавальнікам фондаў Віленскага навукова-мастацкага музея. Член Таварыства сяброў навукі ў Вільні. З 1919 года — эксперт факультэта прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, у 1921—1924 гг. — малодшы асістэнт кафедры гісторыі культуры гуманітарнага факультэта[1][2][3]. Люцыян Узембла быў ініцыятарам і бібліятэкарам віленскага Таварыства аматараў старажытнасці і народазнаўства (1899—1906), вядомага таксама як археалагічны гурток[4][5][6][7]. У 1900 годзе з ініцыятывы таварыства грошы з Таварыства аматараў старажытнасці і народазнаўства былі зафундаваны на памятную табліцу Францішку Багушэвічу з партрэтам у жупранскім касцёле[8]. Таксама Люцыян Узембла быў сябрам Таварыства навукі і мастацтва, сябрам Рады Таварыства сяброў навукі і яго музейнай камісіі. З 1883 г. у друкарнях Вільні, Варшавы, Санкт-Пецярбурга Люцыян Узембла публікаваў артыкулы пра выдатных дзеячаў грамадства і культуры, публікаваў даследаванні па тэмах археалогіі, гісторыі, мастацтва, адукацыі, напісаў шэраг артыкулаў пра старыя могілкі Росы, бернардзінскія могілкі, пра пахаваных на іх людзей, клапаціўся аб рэстаўрацыі надмагільных помнікаў[1][2][3]. ![]() Шмат знойдзеных рукапісаў Люцыян Узембла перадаў бібліятэцы імя Урублеўскага, Віленскаму ўніверсітэту, перадаў дзве знойдзеныя карціны мастака Яна Рустэма. Знойдзеныя ім карціны знаходзяцца ў Літоўскім мастацкім музеі[1][2][3]. У канцы жыцця Люцыян Узембла аслеп і аглух. Памёр 12 снежня 1942 года ў Вільні. Пахаваны побач з бацькамі і братам на бернардзінскіх могілках. Побач з ім пахавана і яго жонка Марыя[1][3]. Культурная дзейнасцьАпублікаваў у польскай прэсе (Варшава, Вільня) шмат артыкулаў на гістарычна-культурныя і гістарычна-літаратурныя тэмы, у т.л. пра жыццё і творчасць У. Сыракомлі. Перапісваўся з Э. Ажэшка. Ініцыятар ушанавання памяці А. Міцкевіча ў 1897 у Вільні, членам юбілейнага камітэта быў і Ф. Багушэвіч. Аўтар некралогаў пра Багушэвіча «Паэт-юрыст», «Францішак Бенедыкт Багушэвіч» (1900)[9]. Зноскі
ТворыБеларускія пераклады
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia