Лючыя Стурдза-Буландра
Лючыя Сту́рдза-Була́ндра[3] (рум.: Lucia Sturdza-Bulandra; 25 жніўня 1873 — 19 верасня 1961) — румынская актрыса, тэатральны дзеяч, рэжысёр і педагог. Народная артыстка Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія (1951)[3][4]. БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Ясы (зараз у Румыніі). Вучылася на факультэце літаратуры і філасофіі Бухарэсцкага ўніверсітэта[5][6]. У 1898 годзе дэбютавала на сцэне Нацыянальнага тэатра ў Бухарэсце. У 1914 годзе разам з мужам Тоні Буландрай арганізавала трупу, у якой была актрысай, рэжысёрам і дырэктарам. У 1941 годзе трупа распалася і Лючыя Стурдза-Буландра перайшла працаваць у Муніцыпальны тэатр Бухарэста (з 1961 года тэатр яе імя) дзе з 1947 года займала пасаду дырэктара. З 1930 года — прафесар Бухарэсцкай кансерваторыі. У 1957—1961 гадах старшыня румынскай Асацыяцыі дзеячаў тэатра і музыкі[4]. ТворчасцьСярод роляў у тэатры: Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Васа Жалязнова («Васа Жалязнова» М. Горкага), Ганна Карэніна («Ганна Карэніна» паводле Л. Талстога), Дынэску («Зруйнаваная цытадэль» Х. Лавінэску), лэдзі Чылтэрн («Ідэальны муж» О. Уайльда) і інш. Таксама здымалася ў кіно. Аўтар кніг «Акцёр і драматургія» (рум.: «Actorul si arta dramatica», 1912) и «Успаміны… Успаміны…» (рум.: «Amintiri... amintiri...», 1960)[4]. Узнагароды і званні
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia