Лядоўнікі (сямейства)
![]() ![]() Лядоўнікі (Boreidae) — нешматлікае сямейства насякомых з атраду скарпіёнавых мух, якое налічвае каля 30 відаў. Усе віды барэальныя і сустракаюцца на высокіх пунктах у Паўночным паўшар’і. Апошнія даследаванні паказалі, што прадстаўнікі сямейства больш роднасныя блохам, чым іншым скарпіёнавым мухам[1]. АпісаннеДаўжыня цела 2-6 мм. Дзюбападобна выцягнутая галава мае грызучы ротавы апарат. Крылы ў самак цалкам рэдукаваныя, у самцоў — зачаткавыя. Перасоўваюцца, падскокваючы, накшталт некаторых павукоў і нагахвостак[2]. З’яўляюцца ў адлігу на снезе паблізу месцаў, пакрытых імхамі, якімі харчуюцца як імага, так і лічынкі. Гінуць пры павышэнні тэмпературы да такой, якая з’яўляецца аптымальнай для большасці іншых насякомых. РазвіццёЛічынка генерыруе 2 гады, восенню акукліваецца. Перад пачаткам зімы з’яўляюцца дарослыя асобіны[3]. АховаАдзін від уключаны ў Чырвоную кнігу Ленінградскай вобласці (Boreus westwoodi Hagen, 1866)[4]. ХрамасомыГаплоідны набор храмасом у даследаваных відаў вагаецца ад 9 (Hesperoboreus notoperates) да 14 (Boreus hyemalis) (Penny, 1977: pp.149—150). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia