Чырвоная кніга
Чырвоная кніга — анатаваны спіс рэдкіх жывёл, раслін і грыбоў, а таксама тых, якiя знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Чырвоныя кнігі бываюць рознага ўзроўню — міжнародныя, нацыянальныя і рэгіянальныя. Першая арганізацыйная задача аховы рэдкіх відаў і відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, — іх інвентарызацыя і ўлік як у глабальным маштабе, так і ў асобных краінах. Без гэтага нельга прыступаць ні да тэарэтычнай распрацоўкі праблемы, ні да практычных рэкамендацый па выратаванні асобных відаў. Задача не простая, і яшчэ 30—35 гадоў таму рабіліся першыя спробы скласці спачатку рэгіянальныя, а затым сусветныя спісы рэдкіх і знікаючых відаў звяроў і птушак. Аднак звесткі былі ці занадта лаканічныя і ўтрымлівалі толькі пералік рэдкіх відаў, ці, наадварот, вельмі грувасткія, бо ўключалі ўсе наяўныя даныя па біялогіі і выкладалі гістарычную карціну скарачэння іх арэалаў. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia