Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа
![]() Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Бразіліі, з’яўляецца часткай экарэгіёна Атлантычны лес. На тэрыторыі штатаў Баія і Эспірыту-Санту размешчаны раён запаведных трапічных і субтрапічных паўлістападных лясоў. Ландшафт мясцовасці дапаўняюць пясчаныя ўчасткі, якія чаргуюцца з забалочанымі нізінамі з хмызняком. Рэгіён таксама вядомы як «Бераг адкрыцця». Назва звязана з партугальскім мараплаўцам П. А. Кабралам, які ў 1500 г. быў пасланы ў Індыю каралём Эмануілам, высадзіўся на беразе Паўднёвай Амерыкі (зараз Бразілія) і абвясціў, што гэтая тэрыторыя належыць Партугаліі. На ўсходнім атлантычным узбярэжжы знаходзяцца 8 прыродаахоўных комплексаў, агульнай плошчай каля 112 тыс. га. Самы вядомы лясны рэзерват — Нацыянальны парк Monte Pascoal, створаны ў 1961 г. Ён, таксама як і іншыя запаведнікі ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа, мае вялікую відавую разнастайнасць жывёл і раслін, большасць з якіх — эндэмікі. Акрамя сваіх прыродных багаццяў ён славуты тым, што менавіта ў гэтым месцы ў пачатку XVI стагоддзя упершыню высадзіліся на бераг партугальцы. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia