Лёгкаатлетычны крос
Бег па перасе́чанай мясцо́васці, ці крос (скарачэнне ад англ.: cross country race або англ.: cross country running) — адна з дысцыплін лёгкай атлетыкі. ГісторыяРадзімай кроса з’яўляецца Англія. Гісторыя бегу па перасечанай мясцовасці пачалася з гульні заяц і сабакі. Сутнасць гульні заключалася ў тым, што адзін бягун або група бегуноў бегла і кідала на зямлю кавалачкі паперы, а другая група павінна была бегчы за імі па следзе ад раскіданай паперы. Першыя афіцыйныя спаборніцтвы па кросе адбыліся ў школе па рэгбі ў 1837 годзе. Нацыянальныя першынствы сталі праходзіць з 1876 года. На першы чэмпіянат выйшлі 32 бегуны, але ўсе 32 бегуны збіліся з курсу, і гонка была прызнана несапраўднай[1]. Першая міжнародная гонка па перасечанай мясцовасці была арганізавана ў 1898 годзе ў Віль д’Аўрэ паміж Англіяй і Францыяй. Першы Міжнародны чэмпіянат па кросе (прадвеснік чэмпіянату свету па кросе ІААФ) прайшоў праз пяць гадоў на іпадроме Гамільтан Парк у Шатландыі. 17 сакавіка 1973 года ў бельгійскім горадзе Варэгем адбыўся першы чэмпіянат свету па кросе па лёгкай атлетыцы. У якасці афіцыйнай дысцыпліны крос сярод мужчын праводзіўся на алімпійскіх гульнях 1912, 1920 і 1924 гадоў[2]. На Беларусі першыя спаборніцтвы праведзены ў 1913 годзе ў Гомелі. Афіцыйныя спаборніцтвы адбыліся ў 1928 сярод спартсменаў Мінскай акругі на дыстанцыі 8 км у мужчын і 1,5 км у жанчын. Масавыя кросы праводзяцца з 1930-х гг[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia