Спартыўная хадзьба
Спарты́ўная хадзьба́, ці спарты́ўная хада́ — дысцыпліна лёгкай атлетыкі. Ад звычайнай хадзьбы адрозніваецца абавязковым выпростваннем апорнай нагі ў каленным суставе пры вертыкальным становішчы, ад бегу — адсутнасцю безапорнай фазы руху[1]. ГісторыяЯк від спорту склалася ў 2-й палове 19 стагоддзя. Першыя спаборніцтвы адбыліся ў аматарскім Атлетычным клубе (1866, Англія) на дыстанцыі 7 міль (11 км). У праграме Алімпійскіх гульняў з 1908 (мужчыны; дыстанцыі 3,5 км і 10 міль), з 1932 мужчыны спаборнічаюць на дыстанцыі 50 км, з 1956 — і на дыстанцыі 20 км; жанчыны — на дыстанцыях 10 км (з 1992) і 20 км (з 2000). У праграме чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы з 1934, чэмпіянатаў свету — з 1976. На Беларусі спартыўная хадзьба ўваходзіць у лёгкаатлетычныя праграмы з 1944 года. Сярод беларускіх спартсменаў найбольш вызначыліся прызёры Алімпійскіх гульняў Я.Маскінскоў (1956), Я.Іўчанка і П.Пачынчук (1980); прызёры чэмпіянатаў свету Я.Місюля (1991, 1995), М.Хмяльніцкі (1997), В.Цыбульская (1997, 2001) і іншыя. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia