Ліверпульскі ўніверсітэт
Ліверпульскі ўніверсітэт — універсітэт Ліверпула, быў заснаваны ў 1881 годзе як універсітэцкі каледж. У 1884 годзе ён стаў аддзяленнем федэральнага Універсітэта Вікторыі. Затым, у 1903 годзе ён становіцца незалежным універсітэтам з правам прысваення ўласнай вучонай ступені і атрымлівае назву Ліверпульскі ўніверсітэт. ![]() Адзін з «універсітэтаў з чырвонай цэглы», заснаваных першапачаткова як прамысловыя каледжы. У цяперашні час уваходзіць у Групу Расел 20 лепшых універсітэтаў Вялікабрытаніі. Сярод выпускнікоў 8 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне навукі, медыцыны і міру: урач сэр Рональд Рос, фізік прафесар Чарлз Баркла, фізіёлаг сэр Чарлз Шэрынгтан, фізік сэр Джэймс Чэдвік, хімік сэр Роберт Робінсан, фізіёлаг Гар Гобінд Харана, фізіёлаг Родні Портэр і фізік Джозеф Ротблат. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia