Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2014/2015
Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2014/15 — 23-ці розыгрыш Лігі чэмпіёнаў УЕФА і 60-ы розыгрыш Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў. Фінальны матч адбыўся 6 чэрвеня 2015 года на Алімпійскім стадыёне у Берліне[1]. Перможцам пяты раз у сваёй гісторыі стала іспанская «Барселона», якая ў фінале перамагла італьянскі «Ювентус» з лікам 3:1. Гэта быў першы розыгрыш турніру, у якім клубы павінны адпавядаць правілам фінансавай сумленнай гульні УЕФА[2]. Клуб, прадстаўнік Гібралтара, чыя футбольная асацыяцыя была прынята ў якасці 54-га члена УЕФА на кангрэсе арганізацыі ў маі 2013 года[3], дэбютаваў у спаборніцтве[4]. УдзельнікіУ розыгрышы Лігі чэмпіёнаў 2014/2015 гадоў бралі ўдзел 77 каманд з 54 футбольных асацыяцый УЕФА (Ліхтэнштэйн не прымае ўдзелу, бо не праводзіць розыгрыш хатняга чэмпіянату). Колькасць месцаў размяркоўваецца паводле табліцы каэфіцыентаў УЕФА пасля еўракубкавага сезона 2012/2013 гг. Так у сезоне 2014/2015 гадоў месца размеркаваны наступным чынам:
Калі пераможца Лігі чэмпіёнаў 2013/2014 зойме ў сваім чэмпіянаце месца, якое не адпавядае трапленню ў спаборніцтва, то ён заменіць апошнюю каманду са сваёй краіны, якая заваявала права ўдзельнічаць у спаборніцтве. Рэйтынг асацыяцыйРэйтынг футбольных асацыяцый і адпаведна размеркаванне месцаў у Лізе чэмпіёнаў УЕФА 2014/2015 сярод краін фарміруецца на падставе табліцы каэфіцыентаў УЕФА, у якой для гэтага розыгрышу ўлічваюцца вынікі выступленняў клубаў у афіцыйных еўрапейскіх клубных спаборніцтвах з сезона 2009/2010 да сезона 2012/2013 ўключна.[5][6]
Размеркаванне каманд па этапахУ сувязі з тым, што пераможца мінулага сезона (Рэал Мадрыд) кваліфікаваўся праз нацыянальны чэмпіянат, у схему ўнесены наступныя змены: Першы кваліфікацыйны раўнд
Другі кваліфікацыйны раўнд
Трэці кваліфікацыйны раўнд
Раўнд плэй-оф
Групавы этап
Плэй-оф
Спіс удзельнікаў Лігі Чэмпіёнаў сезона 2014/15
РаскладУсе цырымоніі лёсаванняў пройдуць у штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне (Швейцарыя), за выключэннем лёсавання групавой стадыі.
КваліфікацыяПершы кваліфікацыйны раўнд
1-ы кваліфікацыйны раўнд
Другі кваліфікацыйны раўнд
Трэці кваліфікацыйны раўндНечэмпіёнская кваліфікацыя
Чэмпіёнская кваліфікацыя
↑ 8 жніўня УЕФА прысудзіў «Легіі» тэхнічную паразу ў матчы ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць «Сэлтыка» (матч скончыўся з лікам 0:2 на карысць польскай каманды). Прычынай таму стаў удзел дыскваліфікаванага абаронцы Барташа Берашыньскага, які выйшаў на замену на 86 хвіліне сустрэчы. «Легія» працягне выступ у раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы. Раўнд плэй-офРаўнд плэй-оф кваліфікацые падзелены на дзве асобныя секцыі: "Шлях чэмпіёнаў" (Чэмпіёнская кваліфікацыя) і "Шлях прадстаўнікоў ліг" (Нечэмпіёнская кваліфікацыя). Прайграўшыя каманды з абедзвюх секцый пападаюць у групавую стадыю Лігі Еўропы сезона 2014/15. Усяго ў раўндзе плэй-оф гуляюць 20 каманд. Чэмпіёнская кваліфікацыя"Шлях чэмпіёнаў": 10 пераможцаў чэмпіёнскай кваліфікацыі трэцяга кваліфікацыйнага раўнда.
Нечэмпіёнская кваліфікацыя"Шлях прадстаўнікоў ліг" Пяць каманд, якія пачынаюць з гэтага этапа і пяць каманд пераможцаў нечэмпіёнскай кваліфікацыі трэцяга кваліфікацыйнага раўнда.
Групавы этапЛёсаванне групавога этапу адбылася ў Манака 28 жніўня 2014 году.[7] 32 каманды былі размеркаваны на чатыры карзіны на падставе клубнага рэйтынга УЕФА 2014,[8][9] з пераможцам мінулага сезона ў першай карзіне аўтаматычна. Затым былі складзеныя восем груп па чатыры каманды, з абмежаваннем, што каманды з адной краіны не могуць гуляць адзін супраць аднаго. У кожнай групе, каманды будуць гуляць адзін супраць аднаго дома і ў гасцях па кругавым фармаце. Матчы пройдуць 16-17 верасня, 30 верасня-1 кастрычніка, 21-22 кастрычніка, 4-5 лістапада, 25-26 лістапада, і 9-10 снежня 2014 года. Першыя дзве каманды з кожнай групы пройдуць у 1/16 фіналу Лігі Чэмпіёнаў УЕФА, у той час як каманды заняўшыя трэція месцы прадоўжаць выступ у 1/32 фіналу Лігі Еўропы УЕФА. У агульнай складанасці 18 нацыянальных асацыяцый будуць прадстаўлены на групавым этапе. Лудагорац Разград і Мальмё з'яўляюцца дэбютантамі групавога этапа. Каманды, якія кваліфікуюцца ў групавы этап таксама ўдзельнічаюць у моладзевай Лізе Чэмпіёнаў УЕФА 2014-15, турнір даступны гульцам ва ўзросце да 19 гадоў.
Група A
Група B
Група C
Група D
Група E
Група F
Група G
Група H
Плэй-оф
1/8 фіналуПершыя матчы былі згуляныя 17-18 і 24-25 лютага, а матчы ў адказ 10-11 і 17-18 сакавіка.
1/4 фіналуЛёсаванне чвэрцьфіналаў адбылося 20 сакавіка 2015. Першыя матчы былі згуляныя 14 і 15 красавіка, а другія 21 і 22 красавіка 2015.
1/2 фіналу
Фінал
Спіс бамбардзіраўАсноўны турнірПа стане на 7 чэрвеня 2015
Кваліфікацыя і раўнд плэй-оф
Спіс асістэнтаўАсноўны турнірКваліфікацыя і раўнд плэй-офЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia