Лігурыйскае мора

Месцазнаходжанне Лігурыйскага мора

Лігурыйскае мора: паўночная частка Міжземнага мора, змешчаная паміж берагамі Францыі, Італіі і астравамі Корсіка і Эльба.

Плошча 15 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 1200 м, максімальная — 2546 м. Тэмпература вады летам 23,5 °C, зімой — 13 °C. Салёнасць каля 38 ‰. Прылівы паўсуткавыя, да 0,3 м.

Буйныя порты і ВМБ: Генуя, Ліворна, Спецыя (усе — Італія), Ніца (Францыя).

Літаратура

  • ВЭС-83, С.403.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya