Міжземнае мора

Міжзе́мнае мо́ра — міжземнае, міжмацерыковае мора Атлантычнага акіяна, злучаецца з ім на захадзе Гібралтарскім пралівам, знаходзіцца паміж Паўднёвай Еўропай, Заходняй Азіяй і Паўночнай Афрыкай і амаль цалкам зачыненае. Мора лічыцца часткай Атлантычнага акіяна, хоць яго часцяком атаясамляюць як цалкам асобны вадаём. Мора ахоплівае плошчу ў 2,5 млн км², але яго злучэнне з Атлантыкай праз Гібралтарскі праліў складае ўсяго 14 км у шырыню. Міжземнае мора мае сярэднюю глыбіню ў 1500 м, а самым глыбокім месцам з’яўляецца ўпадзіна Каліпса ў Іанічным моры, яе глыбіня складае 5 267 м.

У Міжземным моры вылучаюць моры: Альбаран, Балеарскае, Лігурыйскае, Тырэнскае, Адрыятычнае, Іанічнае, Крыцкае, Эгейскае. У басейн Міжземнага мора ўключаюць Мармуровае мора, Чорнае мора, Азоўскае мора.

Абмывае берагі Іспаніі, Францыі, Італіі, Манака, Мальты, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі, Албаніі, Грэцыі, Турцыі, Рэспублікі Кіпр, Сірыі, Лівана, Ізраіля, Егіпта, Лівіі, Туніса, Алжыра і Марока.

Назвы і этымалогія

Ўадж-Ур, або Ўадж-Ўэр, старажытнаегіпецкая назва Міжземнага мора
Са сваёй моцна парэзанай берагавой лініяй і вялікай колькасцю астравоў, Грэцыя мае самую доўгую берагавую лінію ў Міжземным моры.

Старажытныя егіпцяне называлі Міжземнае мора Ўадж-Ўэр/Ўадж-Ур. Гэтая назва — літаральна «Вялікая Зеляніна» або «Вялікае Зялёнае» — была дадзена старажытнымі егіпцянамі прыбярэжнай вобласці, парослай папіруснымі зараслямі на поўнач ад апрацаванай дэльты Ніла, і, у больш шырокім сэнсе, мору за ім[1].

Старажытныя грэкі называлі Міжземнае мора проста «Мора» (ἡ θάλασσα, hē thálassa) або часам «Вялікае мора» (ἡ μεγάλη θάλασσα, hē megálē thálassa), «Наша мора» (ἡ ἡμετέρα θάλασσα, hē hēmetérā thálassa) і «Мора вакол нас» (ἡ θάλασσα ἡ καθ’ ἡμᾶς, hē thálassa hē kath’hēmâs)[2]. Многія антычныя аўтары, як, напрыклад, Герадот, не ўспрымалі Міжземнае мора за адзінае цэлае, карыстаючыся асобнымі назвамі для розных ягоных частак[2].

Рымляне называлі яго Mare Magnum («Вялікае мора») або Mare Internum («Унутранае мора»)[3] і, пачынаючы з Рымскай імперыі, Mare Nostrum («Наша мора»). Прынята лічыць, што ўпершыню тэрмін Mare Mediterrāneum, «Міжземнае мора», з’яўляецца ў рымскага пісьменніка Гая Юлія Соліна ў працы «De mirabilibus mundi» («Пра цуды свету», III стагоддзе), але найранейшае дакладна захаванае сведчанне ягонага свядомага прымянення адносіцца да VI стагоддзя[2], у архібіскупа Ісідара Севільскага[4]. Лацінскае Mediterrāneum складзена з medius («сярэдні», «пасярэдзіне», «пасярод»), terra («зямля») і -āneus (суфікс прыналежнасці).

Сучасная грэчаская назва Μεσόγειος Θάλασσα (mesógeios; «унутры сушы») з’яўляецца калькай лацінскай назвы, ад μέσος (mésos, «пасярэдзіне») і γήινος (gḗinos, «зямны»), ад γῆ (, «зямля»). Першапачатковае значэнне магло быць «мора пасярод зямлі», а не «мора, акружанае сушай»[5][6].

Старажытныя іранцы называлі яго «Рымскім морам», а ў класічных персідскіх тэкстах яно называлася Daryāy-e Rōm (دریای روم), што, магчыма, паходзіць ад сярэднеперсідскай формы Zrēh ī Hrōm (𐭦𐭫𐭩𐭤 𐭩 𐭤𐭫𐭥𐭬)[7]. У класічнай армянскай мове, калі армяне яшчэ шматлікова насялялі Анатолію, мора было вядома як «Грэчаскае» (Յունաց ծով Yunats’ tsov).

Карфагеняне называлі яго «Сірыйскім морам». У старажытных сірыйскіх тэкстах, фінікійскіх эпасах і ў яўрэйскай Старым Запавеце яно было пераважна вядома як «Вялікае мора» (הים הגדול HaYam HaGadol; (Лічбы 34:6,7; Ісус Навін 1:4, 9:1, 15:47; Езекііль 47:10,15,20) або проста як «Мора» (1 Цароў). Аднак яго таксама называлі «Задняе мора» праз ягонае размяшчэнне на заходнім узбярэжжы старажытнай Сірыі і, такім чынам, ззаду чалавека, які стаіць тварам на ўсход, — да Святой Зямлі; таму ж яго звалі таксама «Заходнім морам». Іншай назвай было «Мора філістымлян» (Зыход 23:31), ад назвы народа, які насяляў значную частку міжземнаморскага ўзбярэжжа побач з ізраэлітамі. На сучасным іўрыце яно называецца «Сярэднім морам» (הַיָּם הַתִּיכוֹן ha-yam ha-tikhón)[8]. У класічных персідскіх тэкстах таксама сустракаюцца назвы «Сірыйскае мора» (دریای شام Daryāy-e Šām) і «Заходняе»[9].

На арабскай літаратурнай мове яно вядома як «Белае Сярэдняе мора» (البَحْرُ الأَبْيَضُ الْمُتَوَسِّط al-baḥru l-ʔabyaḍu l-mutawassiṭ). У ісламскай і больш старажытнай арабскай літаратуры сустракаецца «Мора рымлян» або «Рымскае мора» (بَحْرُ الرُّوم baḥru r-rūm(ī)). Спачатку гэтая назва адносілася толькі да ўсходняй часткі Міжземнага мора, але пазней тэрмін распаўсюдзіўся на ўсё Міжземнае мора. Іншымі арабскімі назвамі былі «Мора Сірыі» (بَحْرُ الشَّام baḥru š-šām(ī)) і «Мора Захаду» (بحرالمغرب baḥr al-maghrib)[10][2].

На сучаснай турэцкай мора завецца як Akdeniz — літаральна «Белае мора»; хоць раней, на асманскай турэцкай, гэта ж назва — ﺁق دڭيز (запісаная арабіцай) — часта значыла толькі Эгейскае мора[11]. Паходжанне назвы незразумелае, паколькі яна невядомая ў больш ранніх грэчаскіх, візантыйскіх або ісламскіх крыніцах. Магчыма, назва ўзнікла ў супрацьпастаўленне Чорнаму мору на поўначы[10][8][12]. На персідскую мову назва была перакладзена як Baḥr-i Safīd, якая таксама выкарыстоўвалася ў пазнейшай асманскай мове.[10] Падобным чынам, у XIX стагоддзі і ў грэчаскай мове, імаверна, пад асманскім уплывам, бытавала назва Άσπρη Θάλασσα (áspri thálassa) — «Белае мора»[13][14].

Паводле Іагана Кноблаха, у антычнасці культуры Леванта выкарыстоўвалі колеры для абазначэння бакоў свету: чорны колер адносіўся да поўначы (што тлумачыць назву Чорнага мора), жоўты або сіні — да ўсходу, чырвоны — да поўдня (напрыклад, Чырвонае мора), а белы — да захаду. Гэта магло б растлумачыць балгарскую назву Бяло море, турэцкую Akdeniz і апісаную вышэй арабскую наменклатуру[15].

У стараанглійскіх аўтараў Міжземнае мора называлася Wendelsǣ, што можна перавесці як «Мора вандалаў» або «Вандальскае мора». Гэта звязана з дзейнасцю германскага племя вандалаў у V стагоддзі — іхняе перасяленне ў Паўночную Афрыку і захоп Карфагена ў 439 году, ключавога порта Рымскай імперыі ў рэгіёне, дзякуючы чаму флот вандалаў доўга панаваў у Заходнім Міжземнамор’і[16].

Гісторыя

Старажытныя цывілізацыі

Старажытныя грэчаскія (чырвоны) і фінікійскія (жоўты) калоніі каля VI ст. да н.э.
     Рымская імперыя ў перыяд сваго найбольшага пашырэння ў 117 г. н.э.

Асноўныя старажытныя цывілізацыі Заходняй Еўразіі размяшчаліся вакол Міжземнага мора. Мора забяспечвала шляхі для гандлю, каланізацыі і войнаў, а таксама ежу (рыбалоўства і збор іншых морапрадуктаў) для шматлікіх супольнасцей на працягу стагоддзяў[17]. Найранейшымі развітымі цывілізацыямі ў Міжземнамор’і былі егіпцяне і мінойцы, якія актыўна гандлявалі паміж сабой. Іншымі значнымі цывілізацыямі, якія з’явіліся крыху пазней, былі хеты і іншыя анаталійскія народы, фінікійцы і мікенскія грэкі. Каля 1200 г. да н. э. Усходняе Міжземнамор’е моцна пацярпела ад катастрофы бронзавага веку, што прывяло да разбурэння многіх гарадоў і гандлёвых шляхоў глыбокай антычнасці.

Найбольш значнымі міжземнаморскімі цывілізацыямі класічнай антычнасці былі старажытныя эліны (грэкі) з іхнімі гарадамі-дзяржавамі і фінікійцы. Абедзве гэтыя цывілізацыі актыўна каланізавалі ўзбярэжжы Міжземнага мора.

Дарый I, ахеменідскі цар, які заваяваў Старажытны Егіпет, пабудаваў канал, што злучаў Чырвонае мора з Нілам, а значыць, і з Міжземным морам. Канал Дарыя быў дастаткова шырокі, каб дзве баявыя трыеры маглі ў ім размінуцца, не складаючы вёслаў, а на ягонае перасячэнне патрабавалася чатыры дні[18].

Пасля Пунічных войнаў (III—II стагоддзі да н. э.) Рымская рэспубліка перамагла карфагенян і амаль на тысячагоддзе стала пануючай дзяржавай у Міжземнамор’і. Калі Актавіян Аўгуст заснаваў Рымскую імперыю, рымляне празвалі мора Mare Nostrum («Наша мора»). На працягу наступных чатырохсот гадоў Рым аднаасобна кантраляваў Міжземнае мора ад аднаго краю да другога — ад Гібралтара да Леванта. Рымская імперыя стала адзінай дзяржавай у гісторыі, якая калі-небудзь цалкам валодала ўсім міжземнаморскім узбярэжжам, за што мора празвалі «Рымскім возерам».

Сярэднявечча і імперыі

Заходняя Рымская імперыя распалася каля 476 г. н.э. Усход зноў стаў дамінаваць, паколькі рымская ўлада працягвала існаваць у Візантыйскай імперыі, якая ўтварылася ў IV стагоддзі з усходняй паловы Рымскай імперыі. Хоць Усходняя Рымская імперыя працягвала ўтрымліваць амаль усё Міжземнамор’е, у VII стагоддзі ўзнікла іншая сіла на прасторах Аравіі, а разам з ёй і рэлігія іслам, якая неўзабаве стала імкліва распаўсюджвацца з усходу; у перыяд найбольшага росквіту арабы пад уладай Амеядаў кантралявалі ўсё левантыйскае, паўночнаафрыканскае і нават іберыйскае ўзбярэжжы Міжземнамор’я, карэнным чынам паўплываўшы на напрамак развіцця мясцовых культур.

Порт і флот Генуі ў пачатку XIV стагоддзя, карціна Квінта Чэні

Падчас арабскага панавання праз гандлёвыя сеткі ісламскага свету ў Іспанію і на Сіцылію (Заходняе Міжземнамор’е) трапілі розныя прадукты харчавання, спецыі і сельскагаспадарчыя культуры. Сярод іх цукровы трыснёг[19], рыс[20], бавоўна, люцэрна, апельсіны[21], лімоны[22], абрыкосы[23], шпінат[24], баклажаны[25], морква[26], шафран[27] і бананы[28]. Арабы таксама працягвалі шырокае вырошчваць масліны і вырабляць аліўкавы алей (іспанскія словы «алей» і «аліўка» — aceite і aceituna адпаведна — паходзяць ад арабскага الزَّيْت (аз-зайт, «алей»)[29], а таксама гранаты, вядомыя яшчэ з часоў класічнай грэка-рымскай эпохі.

Раннія мусульманскія заваяванні парушылі гандлёвыя адносіны паміж Заходняй і Усходняй Еўропай, а таксама гандлёвыя шляхі з усходнеазіяцкімі імперыямі. Гэта, аднак, ускосна спрыяла развіццю гандлю праз Каспійскае мора. Экспарт збожжа з Егіпта быў перанакіраваны на Усход. Тавары з усходнеазіяцкіх імперый, такія як шоўк і спецыі, дастаўляліся маракамі і яўрэйскімі купцамі з Егіпта ў такія парты, як Венецыя і Канстанцінопаль. Набегі вікінгаў яшчэ больш падарвалі гандаль у Заходняй Еўропе і прывялі да ягонага спынення. Разам з тым старажытныя скандынавы развілі гандаль ад Нарвегіі да Белага мора, дзе таксама гандлявалі прадметамі раскошы з мусульманскай Іспаніі і Міжземнамор’я. Візантыйцы ў сярэдзіне VIII стагоддзя аднавілі кантроль над паўночна-ўсходняй часткай Міжземнамор’я. Венецыянскія караблі з IX стагоддзя ўзбройваліся, каб супрацьстаяць нападам арабаў, адначасова засяроджваючы гандаль азіяцкімі таварамі ў Венецыі[30].

Бітва пры Лепанта, 1571 г., скончылася перамогай еўрапейскай Свяшчэннай Лігі супраць турак-асманаў.

Фаціміды падтрымлівалі гандлёвыя адносіны з італьянскімі гарадамі-дзяржавамі, такімі як Амальфі і Генуя, яшчэ да Крыжовых паходаў, паводле дакументаў Каірскай генізы. Так, у дакуменце ад 996 года згадваюцца амальфійскія купцы, якія жылі ў Каіры. У іншым лісце гаворыцца, што генуэзцы гандлявалі з Александрыяй. Халіф аль-Мустансір каля 1060 года дазволіў амальфійскім купцам жыць у Іерусаліме замест лацінскага хоспіса.[31]

Крыжовыя паходы прывялі да росквіту гандлю паміж Еўропай і Усходам праз утвораныя дзяржавы крыжакоў[32]. Рэспублікі Генуя, Венецыя і Піза таксама ўтварылі калоніі ва Усходнім Міжземнамор’і, у асноўным на астравах, і нават у Прычарнамор’і і Прыазоўі. Хоць канчатковае падзенне дзяржаў крыжакоў і спробы рымскіх папаў забараніць гандаль з мусульманскімі краінамі часова і парушалі гандлёвыя плыні з Усходам, сам гандаль тым не менш працягваўся[33].

Аднак раздробненая Еўропа пачала адраджацца па меры таго, як у позняе Сярэднявечча, пасля эпохі Адраджэння XII стагоддзя, сталі ўтварацца больш арганізаваныя і цэнтралізаваныя дзяржавы.

Бамбардзіроўка Алжыра англа-нідэрландскім флотам у падтрымку ўльтыматуму пра вызваленне еўрапейскіх рабоў, жнівень 1816 г.

Няўхільна расла і мацнела магутнасць асманскай дзяржавы, якая сыходзіла каранямі да цюркскіх плямёнаў сельджукаў, што з’явіліся ў Анатоліі ў XI стагоддзі і з тых часоў адымалі ў Візантыі ўсё больш уладанняў. Гэтая экспансія дасягнула свайго апагею ў 1453 годзе, калі пад націскам асманаў упаў найвялікшы горад той эпохі, Канстанцінопаль. З захопам імперскай сталіцы спыніла сваё існаванне і тысячагадовая Візантыйская імперыя. У XVI стагоддзі асманы ўсталявалі кантроль над большай часткай Усходняга Міжземнамор’я, а таксама ўтрымлівалі ваенна-марскія базы на поўдні Францыі (1543—1544), у Алжыры і Тунісе. Барбароса, асманскі капітан, з’яўляецца сімвалам гэтага панавання праз перамогу ў бітве пры Прэвезе (1538). Бітва пры Джэрбе (1560) адзначыла вяршыню асманскага ваенна-марскога панавання ва Ўсходнім Міжземнамор’і. Па меры таго, як ваенна-марская моц еўрапейскіх дзяржаў расла, яны супрацьстаялі асманскай экспансіі ў рэгіёне, а бітва пры Лепанта (1571) стала пераломнай вяхой супраць асманскага флота. Гэта была апошняя буйная марская бітва, якая вялася пераважна паміж галерамі.

Берберскія карсары Паўночна-Заходняй Афрыкі рабавалі хрысціянскія караблі і ўзбярэжжы ў заходняй частцы Міжземнага мора[34]. Паводле Роберта Дэвіса, з XVI па XIX стагоддзе піраты захапілі ў рабства ад 1 да 1,25 мільёна еўрапейцаў[35].

Развіццё акіянскага суднаходства пачало ўплываць на ўсё Міжземнамор’е. Раней большая частка гандлю паміж Заходняй Еўропай і Усходам праходзіла праз гэты рэгіён і Блізкі Усход сухапутна, але пасля 1490-х гадоў развіццё марскога шляху ў Індыйскі акіян праз абгінанне Афрыкі дазволіла імпартаваць спецыі з далёкай Азіі і іншыя тавары праз атлантычныя парты Заходняй Еўропы[36][37][38].

Бітва на Ніле падчас французскай кампаніі ў Егіпце, жнівень 1798 г.

Мора ва ўсе часы заставалася стратэгічна важным. Брытанскае валоданне Гібралтарам на крайнім поўдні Іспаніі забяспечвала Брытанскай Кароне ўплыў у Афрыцы і Паўднёва-Заходняй Азіі. Асабліва пасля марской бітвы пры Абукіры (1799) ў берагоў Егіпта і Трафальгарскай бітвы (1805) супраць іспана-французскага флота брытанцы на доўгі час умацавалі сваё панаванне ў Міжземным моры[39]. Сярод іншых буйных баявых дзеянняў на Міжземным моры былі марскія аперацыі Першай сусветнай вайны і тэатр ваенна-марскіх дзеянняў Другой сусветнай вайны.

З адкрыццём бесшлюзавага Суэцкага канала ў 1869 годзе тавараабарот паміж Еўропай і Азіяй карэнным чынам змяніўся. Найхутчэйшы шлях цяпер пралягаў праз Міжземнае мора ў напрамку Усходняй Афрыкі і Азіі, здымаючы неабходнасць абплываць усю Афрыку. Гэта прывяло да таго, што міжземнаморскія краіны і іхнія парты, такія як Трыест, якія мелі прамыя сувязі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай, перажылі хуткі эканамічны ўздым. У XX стагоддзі Першая і Другая сусветныя войны, а таксама Суэцкі крызіс (1956) і Халодная вайна (2-я палова XX ст.) прывялі да зруху гандлёвых шляхоў да паўночных партоў Еўропы, што зноў змянілася ў бок паўднёвых партоў дзякуючы еўрапейскай інтэграцыі, актывізацыі «Новага шаўковага шляху» і свабоднаму сусветнаму гандлю.[40]

XXI стагоддзе і міграцыі

Падрабязны разгляд тэмы: Еўрапейскі міграцыйны крызіс (2015), Спіс інцыдэнтаў з суднамі мігрантаў у Міжземным моры, і Храналогія еўрапейскага міграцыйнага крызісу 2015 года
Спадарожнікавы фотаздымак Міжземнага мора ўначы

У 2013 годзе прэзідэнт Мальты назваў Міжземнае мора «могілкамі» праз вялікую колькасць мігрантаў, якія патанулі там пасля таго, як іхнія лодкі перакуліліся[41]. Старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц у 2014 годзе заявіў, што міграцыйная палітыка Еўропы «ператварыла Міжземнае мора ў могілкі», маючы на ўвазе колькасць загінулых у рэгіёне бежанцаў як прамы вынік гэтай палітыкі[42]. Азербайджанскі чыноўнік Наўруз Мамедаў назваў мора «месцам пахавання <…> дзе гінуць людзі»[43].

Пасля караблекрушэння з мігрантамі ля Лампедузы ў 2013 годзе італьянскі ўрад Энрыка Леты вырашыў узмацніць нацыянальную сістэму патрулявання Міжземнага мора, санкцыянаваўшы аперацыю «Mare Nostrum» — ваенную і гуманітарную місію з мэтай выратавання мігрантаў і арышту кантрабандыстаў, якія перавозяць імігрантаў. У 2015 годзе больш за мільён мігрантаў перасеклі Міжземнае мора на шляху ў Еўропу[44].

Італія асабліва пацярпела ад Еўрапейскага міграцыйнага крызісу. З 2013 года ў Італію прыбыло больш за 700 000 мігрантаў[45], у асноўным выхадцаў з краін Афрыкі на поўдзень ад Сахары[46].

Геаграфія

Спадарожнікавы здымак Міжземнага мора. Гібралтарскі праліў бачны ў левай ніжняй (паўночна-заходняй) чвэрці здымка; злева ад яго — Пірэнейскі паўвостраў у Еўропе, а справа — Магрыб у Афрыцы.
Праліў Дарданэлы (Турэцкія пралівы) у Турцыі. Паўночны (верхні) бок з'яўляецца часткай Еўропы (паўвостраў Галіпалі ў рэгіёне Фракія); на паўднёвым (ніжнім) баку — Анатолія ў Азіі.

Міжземнае мора злучаецца:

Штучны Суэцкі канал даўжынёй 163 км на паўднёвым усходзе злучае Міжземнае мора з Чырвоным морам без шлюзаў, паколькі ўзровень вады ў іх практычна аднолькавы[8][47].

Крайні заходні пункт Міжземнага мора знаходзіцца на пераходзе ад мора Альбаран да Гібралтарскага праліва, крайні ўсходні пункт — на ўзбярэжжы Іскендэрунскага заліва на паўднёвым усходзе Турцыі. Крайні паўночны пункт Міжземнага мора — на ўзбярэжжы Трыесцкага заліва каля Манфальконэ на поўначы Італіі, а крайні паўднёвы пункт — на ўзбярэжжы заліва Сідра каля лівійскага горада Эль-Агейла.

Буйныя астравы Міжземнага мора ўключаюць (па меры змяншэння памеру):

Альпійская горная дуга, якая таксама аказвае значны метэаралагічны ўплыў на Міжземнаморскі рэгіён, на захадзе дасягае Міжземнага мора ў ваколіцах Ніцы, усходнім краем ідзе ў мацярык.

Тыповы міжземнаморскі клімат характарызуецца гарачым, сухім летам і мяккай, дажджлівай зімой. Сельскагаспадарчыя культуры рэгіёна ўключаюць масліны, вінаградзіну, апельсіны, мандарыны, ражковае дрэва, корак і іншыя.

Ускраінныя моры

Элафіцкія астравы ля ўзбярэжжа Харватыі; Адрыятычнае мора налічвае больш за 1200 астравоў.
Эс-Мальвінс, Балеарскае мора
Іанічнае мора, від з вострава Лефкас, Грэцыя

Міжземнае мора ўключае 15 ускраінных мораў[48]:

Нумар Мора Плошча Краіны і тэрыторыі, што абмываюцца
км² кв. міль
1 Лівійскае мора 350,000 140,000 Лівія, Грэцыя, Мальта, Італія
2 Левантыйскае мора 320,000 120,000 Турцыя, Сірыя, Ліван, Ізраіль, Палесціна, Егіпет, Грэцыя, Кіпр, Акратыры і Дэкелія
3 Тырэнскае мора 275,000 106,000 Італія, Францыя
4 Эгейскае мора 214,000 83,000 Грэцыя, Турцыя
5 Ікарыйскае мора (частка Эгейскага мора) Грэцыя
6 Міртойскае мора (частка Эгейскага мора) Грэцыя
7 Фракійскае мора (частка Эгейскага мора) Грэцыя, Турцыя
8 Іанічнае мора 169,000 65,000 Грэцыя, Албанія, Італія
9 Балеарскае мора 150,000 58,000 Іспанія
10 Адрыятычнае мора 138,000 53,000 Албанія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Італія, Чарнагорыя, Славенія
11 Сардзінскае мора 120,000 46,000 Італія, Іспанія
12 Крыцкае мора 95,000 37,000 (частка Эгейскага мора) Грэцыя[49]
13 Лігурыйскае мора 80,000 31,000 Італія, Францыя
14 Альбаранскае мора 53,000 20,000 Іспанія, Марока, Алжыр, Гібралтар
15 Мармуровае мора 11,500 4,400 Турцыя
- Іншыя 500,000 190,000 Складаецца з заліваў, праліваў, каналаў і іншых частак, якія не маюць назвы асобнага мора.
Усяго Міжземнае мора 2,500,000 970,000

Заўвага 1: Міжнародная гідраграфічная арганізацыя не прызнае Сардзінскае мора і вызначае гэту акваторыю як агульную частку Міжземнага мора ў Заходнім басейне[50].

Заўвага 2: Фракійскае мора і Міртойскае мора з’яўляюцца морамі, якія ўваходзяць у склад Эгейскага мора.

Гл. таксама

Межы

Межы Міжземнага мора

Міжнародная гідраграфічная арганізацыя вызначае межы Міжземнага мора наступным чынам:[50] Працягваючыся ад Гібралтарскага праліва на захадзе да ўваходаў у Дарданэлы і Суэцкі канал на ўсходзе, Міжземнае мора абмежавана ўзбярэжжамі Еўропы, Афрыкі і Азіі і падзяляецца на два глыбакаводныя басейны.

Найбуйнейшыя астравы

Два найбуйнейшыя астравы Міжземнага мора — Сардзінія і Сіцылія
Вартаўнічая вежа XVI стагоддзя на ўзбярэжжы Сардзініі

Міжземнае мора налічвае каля 10 000 астравоў і скал, з якіх каля 250 маюць пастаяннае насельніцтва[51]. У табліцы ніжэй пералічаны найбуйнейшыя астравы паводле плошчы.

Краіна Востраў Плошча Насельніцтва
км² кв. міль
Італія Сіцылія 25,460 9,830 5 048 995
Італія Сардзінія 23,821 9,197 1 672 804
Кіпр Кіпр 9,251 3,572 1 088 503
Іспанія Мальёрка 3,640 1,410 869 067
Грэцыя Крыт 8,336 3,219 623 666
Францыя Корсіка 8,680 3,350 299 209
Грэцыя Эўбея 3,655 1,411 218 000
Туніс Джэрба 514 198 182 911
Іспанія Івіса 572 221 159 180
Грэцыя Родас 1,400 540 117 007
Грэцыя Керкіра (Корфу) 641 247 101 600
Іспанія Менорка 696 269 99 005
Грэцыя Лесбас 1,632 630 90 643
Грэцыя Хіяс 842 325 51 936

Гідраграфія

Прыкладныя межы вадазборнага басейна Міжземнага мора (цёмна-зялёны). Басейн Ніла паказаны толькі часткова

Вадазборны басейн Міжземнага мора асабліва неаднародны і распасціраецца значна далей, чым Міжземнаморскі рэгіён[52]. Ягоны памер ацэньваецца ад 4 000 000 да 5 500 000 км²[заўв 1] у залежнасці ад таго, ці ўключаюцца бязводныя часткі пустынь[53][54][55]. Найпрацяглейшая рака, што ўпадае ў Міжземнае мора, — Ніл, што бярэ пачатак у экватарыяльнай Афрыцы. Басейн Ніла складае каля дзвюх трацін вадазборнага басейна Міжземнага мора[54] і ахоплівае тэрыторыі аж да высакагорных раёнаў Рувензоры глыбока ў Афрыканскім мацерыку[56]. Сярод іншых важных рэк Афрыкі — Мулуя і Шэліф, абедзве на паўночным схіле Атласкіх гор. У Азіі — Джэйхан і Сейхан, абедзве на паўднёвым схіле Таўрскіх гор[57]. У Еўропе найбуйнейшыя вадазборы маюць Рона, Эбра, По і Марыца[58]. Вадазбор Роны з’яўляецца найбуйнейшым і распасціраецца на поўнач аж да гор Юра, ахопліваючы нават раёны на паўночным схіле Альпаў[59]. Вадазборы Эбра, По і Марыцы адпаведна знаходзяцца на поўдзень ад Пірэнеяў, Альпаў і Балканскіх гор — асноўных горных хрыбтоў, што абмяжоўваюць Паўднёвую Еўропу.

Агульная гадавая колькасць ападкаў значна вышэйшая ў еўрапейскай частцы міжземнаморскага басейна, асабліва каля Альпаў («воданапорнай вежы Еўропы») і іншых высокіх горных хрыбтоў. У выніку рачны сцёк Роны і По параўнальны са сцёкам Ніла, нягледзячы на тое, што басейн апошняга значна большы[57]. Гэта адзіныя тры ракі з сярэднім расходам вады больш за 1 000 м³/с[54]. Сярод буйных прыродных прэсных вадаёмаў — возера Вікторыя (вадазбор Ніла), Жэнеўскае возера (Рона) і Вялікія перадальпійскія азёры (По). У той час як вадазбор Міжземнага мора ў Еўропе мяжуе з іншымі рачнымі басейнамі, у іншых месцах ён у асноўным мяжуе з бяссцёкавымі басейнамі або пустынямі.

Наступныя краіны знаходзяцца ў вадазборным басейне Міжземнага мора, але не маюць выхаду да ягонага ўзбярэжжа:

Клімат

Клімат Міжземнага мора вызначаецца ягоным становішчам у субтрапічным поясе і адрозніваецца вялікай спецыфікай, якая вылучае яго ў самастойны міжземнаморскі тып клімату, якому ўласцівыя мяккая зіма і гарачае засушлівае лета. Узімку над морам устанаўліваецца фронт паніжанага ціску атмасферы, што вызначае няўстойлівае надвор’е з частымі штармамі і шчодрымі ападкамі; халодныя паўночныя вятры зніжаюць тэмпературу паветра. Развіваюцца мясцовыя вятры: халодны паўночна-заходні містраль ў Ліёнскім заліве, парывісты халодны бара на ўсходзе Адрыятычнага мора і моцны сухі мельтэмі ў акваторыі Эгейскага мора. Улетку большую частку Міжземнага мора ахоплівае грэбень Азорскага антыцыклону, які вызначае перавагу яснага надвор’я з невялікім воблачнасцю і малой колькасцю ападкаў. У летнія месяцы назіраюцца сухія туманы і пыльная імгла, якая прыносіцца з Афрыкі паўднёвым ветрам сірока. Ва Усходнім басейне развіваюцца ўстойлівыя паўночныя вятры — этэзіі.

Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені змяняецца ад 14-16 °C ля паўднёвых берагоў да 7-10 °C на поўначы, у жніўні — ад 22-24 °C на поўначы да 25-30 °C у паўднёвых раёнах мора. Выпарэнне з паверхні Міжземнага мора дасягае 1250 мм у год (3130 км³). Адносная вільготнасць паветра змяняецца ад 50-65 % летам да 65-80 % зімой. Воблачнасць летам 0-3 балы, зімой каля 6 балаў. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 400 мм (каля 1000 км³), яна змяняецца ад 1100—1300 мм на паўночным захадзе да 50-100 мм на паўднёвым усходзе, мінімум — у ліпені-жніўні, максімум — у снежні. Характэрныя міражы, якія часта назіраюцца, напрыклад, ў Месінскім праліве (з’ява фата-марганы).

Карта кліматычных зон на сушы, што атачае Міжземнае мора, паводле класіфікацыі кліматаў Кёпена

     пустынны спякотны (BWh)
     пустынны халаднаваты (BWk)
     паўпустынны спякотны (BSh)
     стэпавы з халоднай зімой (BSk)
     сухі міжземнаморскі з спякотным летам (Csa)
     сухі міжземнаморскі з цёплым летам (Csb)
     вільготны міжземнаморскі з спякотным летам (Cfa)
     марскі ўмераны з цёплым летам (Cfb)
     сухі кантынентальны з спякотным летам (Dsa)
     сухі кантынентальны з цёплым летам (Dsb)
     вільготны кантынентальны з спякотным летам (Dfa)
     вільготны кантынентальны з цёплым летам (Dfb)
     кантынентальны з халодным летам (Dfc)
     альпійскі (ET)


Сярэдняя тэмпература вады на паверхні ў лютым ад 8—12 °C да 17 °C, у жніўні ад 19 °C ў Ліёнскім заліве да 27-30 °C на ўсходзе. Салёнасць ад 36 ‰ на захадзе да 39,5 ‰ на ўсходзе. Прылівы сутачныя і змяшаныя, іх велічыня ў большасці раёнаў складае 0,1-0,5 м.

Тэмпература марской вады
на папулярных курортах Міжземнага мора (°C)
Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Марсель [1] 13 13 13 14 16 18 21 22 21 18 16 14
Барселона [2] 13 13 13 14 17 20 23 25 23 20 17 15
Валенсія [3] 14 13 14 15 17 21 24 26 24 21 18 15
Неапаль [4] 15 14 14 15 18 22 25 27 25 22 19 16
Малага [5] 16 15 15 16 17 20 22 23 22 20 18 16
Гібралтар [6] 16 15 16 16 17 20 22 22 22 20 18 17
Афіны [7] 16 15 15 16 18 21 24 24 24 21 19 17
Іракліян [8] 16 15 15 16 19 22 24 25 24 22 20 18
Мальта [9] 16 16 15 16 18 21 24 26 25 23 21 18
Пафас [10] 18 17 17 18 20 24 26 27 26 24 22 19
Ларнака [11] 18 17 17 18 20 24 26 27 27 25 22 19
Лімасол [12] 18 17 17 18 20 24 26 27 27 25 22 19
Александрыя [13] Архівавана 5 студзеня 2014. 18 17 17 18 20 23 25 26 26 25 22 20
Тэль-Авіў [14] 18 17 17 18 21 24 26 28 27 26 23 20

Прыбярэжныя краіны

Карта Міжземнага мора паводле адкрытых даных Natural Earth, 2020 г.

Наступныя краіны маюць выхад да Міжземнага мора:

Некаторыя іншыя тэрыторыі (аўтаноміі і напаўпрызнаныя дзяржавы) таксама мяжуюць з Міжземным морам (з захаду на ўсход):

Выключныя эканамічныя зоны

Выключныя эканамічныя зоны ў Міжземным моры[62][63]:

Нумар Краіны Плошча
км² кв. міль
1 Сцяг Італіі Італія 541,915 209,235
2 Сцяг Грэцыі Грэцыя 493,708 190,622
3 Сцяг Лівіі Лівія 355,604 137,299
4 Сцяг Іспаніі Іспанія 260,000 100,000
5 Сцяг Егіпта Егіпет 169,125 65,300
6 Сцяг Алжыра Алжыр 128,843 49,747
7 Сцяг Туніса Туніс 102,047 39,401
8 Сцяг Францыі Францыя 88,389 34,127
9 Сцяг Кіпра Кіпр 80,412 31,047
10 Сцяг Турцыі Турцыя 72,195 27,875
11 Сцяг Харватыі Харватыя 59,032 22,792
12 Сцяг Мальты Мальта 55,542 21,445
13 Сцяг Ізраіля Ізраіль 25,139 9,706
14 Сцяг Лівана Ліван 19,265 7,438
15 Сцяг Марока Марока 18,302 7,066
16  Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра 17,676 6,825
17 Сцяг Албаніі Албанія 13,691 5,286
18 Сцяг Сірыі Сірыя 10,189 3,934
19 Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя 7,745 2,990
20 Сцяг Палесціны Палесціна 2,591 1,000
21 Сцяг Манака Манака 288 111
22 Сцяг Славеніі Славенія 220 85
23 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 50 19
24 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 68 26
Усяго Міжземнае мора 2,500,000 970,000

Марское дно

Рэльеф міжземнаморскага дна

Міжземнае мора мае шматлікія падводныя геалагічныя ўтварэнні, якія сфарміраваліся ў выніку субдукцыі Афрыканскай пліты пад Еўразійскую пліту[64][65]. Мора натуральным чынам падзяляецца на заходнюю і ўсходнюю часткі падводным Мальтыйскім уступам, які цягнецца ад вострава Сіцылія да афрыканскага ўзбярэжжа[66][67][68][69].

У Заходнім Міжземнамор’і вылучаюць тры асноўныя падводныя басейны[70]:

Усходняе Міжземнамор’е таксама можна падзяліць на наступныя падводныя басейны:

Арбітальны здымак Іанічнага мора. Добра прыкметны «бот» Апенінскага п-ва і Сіцылія злева, справа берагі Грэцыі.

Да 1960-х гадоў Міжземнае мора лічылася асноўнай захаванай часткай больш старажытнага (узростам 200 мільёнаў гадоў) мезазойскага акіяна Тэціс, які некалі атачаў Усходняе паўшар’е. Аднак з канца XX стагоддзя даследаванні, праведзеныя з выкарыстаннем тэорыі рассоўвання марскога дна, паказалі, што большая частка сучаснага дна Міжземнага мора не з’яўляецца часткай дна акіяна Тэціс[66]. Некаторыя даследчыкі лічаць Іанічны басейн, на ўсход ад Мальтыйскага ўступа, рэшткам акіяна Тэціс[77]. Цягам апошніх 44 мільёнаў гадоў кантынентальныя пліты Афрыкі і Еўразіі сыходзіліся і разыходзіліся, што прывяло да ўтварэння сучаснага тэктанічна актыўнага басейна і навакольных горных хрыбтоў. Паводле інтэрпрэтацыі геалагічных даных, цяпер існуе некалькі асноўных зон сутыкнення Афрыкі і Еўразіі, якія выклікаюць апусканне сушы, гораўтварэнне і вулканізм[66].

Керны асадкавых парод, здабытыя ў 1970 і 1975 гадах, ляглі ў аснову тэорый, паводле якіх каля 6 мільёнаў гадоў таму Міжземнае мора знаходзілася прыкладна на 3 000 м ніжэй за сучасны ўзровень і ўяўляла сабой засушлівыя пустыні, пакрытыя эвапарытавымі солямі. Лічылася, што высокія хрыбты Гібралтара перашкаджалі пранікненню атлантычных вод прыкладна да 5,5 мільёнаў гадоў таму, калі яны прарваліся і затапілі Міжземнамор’е. Паводле больш позніх сейсмічных і мікрапалеанталагічных даследаванняў, марское дно ніколі не было цалкам сухім. Хутчэй, каля 5 мільёнаў гадоў таму марское дно складалася з мноства басейнаў рознай тапаграфіі і памераў, з глыбінямі ад 200 да 1 520 метраў. Солі, верагодна, назапашваліся на дне моцна салёных вод самай рознай глыбіні. Нявызначанасць адносна часу і прыроды ўтварэння солей на марскім дне, а таксама даныя пазнейшых сейсмічных даследаванняў і ўзораў керна, сталі прадметам інтэнсіўных навуковых дыскусій[66].

Мальтыйскі ўступ

Мальтыйскі ўступ — гэта падводны вапняковы геалагічны ўступ даўжынёй 250 км, які цягнецца на поўдзень ад усходняга ўзбярэжжа Сіцыліі, мінаючы ўсходняе ўзбярэжжа Мальтыйскіх астравоў, і далей. Утвораны пераважна ў выніку тэктанічнай актыўнасці[66]. На ўсёй працягласці Мальтыйскага ўступа выяўлена звыш 500 падводных каньёнаў. Гэта глыбокія даліны, перапад вышынь у якіх месцамі дасягае 3,5 км. Іхняя асаблівасць у тым, што яны не былі прарэзаны паверхневымі рэкамі. Каньёны служаць асяроддзем для багатых біялагічных супольнасцей і адначасова з’яўляюцца каналамі для пераносу забруджвальных рэчываў і пажыўных элементаў падводнымі плынямі. Сярод прыродных небяспек, характэрных для гэтага раёна, — падводныя апоўзні.

Нядаўна Мальтыйскі ўступ стаў аб’ектам даследавання, прафінансаванага Еўрапейскім Саюзам. Праект рэалізоўваўся сумеснымі намаганнямі Мальтыйскага ўніверсітэта, Нацыянальнага акеанаграфічнага цэнтра Вялікабрытаніі, Нацыянальнага інстытута водных і атмасферных даследаванняў Новай Зеландыі, Дублінскага ўніверсітэцкага каледжа і Італьянскага нацыянальнага інстытута акеанаграфіі і прыкладной геафізікі[67][78].

Галоўныя порты

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Без уліку плошчы самога Міжземнага мора.

Крыніцы

  1. Golvin, Jean-Claude (1991). L'Égypte restituée, Tome 3. Paris: Éditions Errance. p. 273. ISBN 978-2-87772-148-6.
  2. а б в г Vaso Seirinidou, «The Mediterranean» in Diana Mishkova, Balázs Trencsényi, European Regions and Boundaries: A Conceptual History, series European Conceptual History 3, ISBN 1-78533-585-5, 2017, p. 80
  3. Внутреннее море // Реальный словарь классических древностей Архівавана 22 жніўня 2014.
  4. Rickman, Geoffrey (2011). "The creation of Mare Nostrum: 300 BC – 500 AD". In David Abulafia (рэд.). The Mediterranean in History. Getty Publications. p. 133. ISBN 978-1-60606-057-5.
  5. entry μεσόγαιος. Liddell & Scott. Архівавана з першакрыніцы 2 December 2009.
  6. Шаблон:Cite OED
  7. Dehkhoda, Ali Akbar. "دریای روم" entry. Parsi Wiki. Архівавана з першакрыніцы 22 May 2020. Праверана 29 November 2019.
  8. а б в Vella, Andrew P. (1985). "Mediterranean Malta" (PDF). Hyphen. 4 (5): 469–472. Архівавана з арыгінала (PDF) 29 March 2017.
  9. Dehkhoda, Ali Akabar. "دریای شام" entry. Parsi Wiki. Архівавана з першакрыніцы 22 May 2020. Праверана 29 November 2019.
  10. а б в «Baḥr al-Rūm» in Encyclopedia of Islam, 2nd ed.
  11. Diran Kélékian, Dictionnaire Turc-Français, Constantinople, 1911
  12. Азхан Азцюрк сцвярджае, што ў старажытнацюркскай мове ak таксама азначае «захад» і што, такім чынам, Akdeniz азначае «Заходняе мора», а Karadeniz (Чорнае мора) — «Паўночнае мора». Özhan Öztürk. Pontus: Antik Çağ'dan Günümüze Karadeniz'in Etnik ve Siyasi Tarihi Genesis Yayınları. Ankara: Genesis Kitap. 2011. pp. 5–9. Архівавана з арыгінала 15 September 2012.
  13. Map of the Mediterranean and North Africa. Архівавана з першакрыніцы 23 August 2023. Праверана 22 August 2023.
  14. Map of the Ottoman Empire. Архівавана з першакрыніцы 1 August 2020. Праверана 22 August 2023.
  15. Johann Knoblock. Sprache und Religion, Vol. 1 (Carl Winter Universitätsverlag, 1979), 18; cf. Schmitt, Rüdiger (1989). "Black Sea". Encyclopaedia Iranica. Vol. IV, Fasc. 3. pp. 310–313. Архівавана з арыгінала 2022-02-05. Праверана 2018-08-31.
  16. Bennett, Alice. After The Fall Of Rome: Who Were The Barbarian Successor Kingdoms?. TheCollector. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2025. Праверана 28 мая 2025.
  17. David Abulafia (2011). The Great Sea: A Human History of the Mediterranean. Oxford University Press.
  18. Rappoport, S. (Doctor of Philosophy, Basel). History of Egypt (undated, early 20th century), Volume 12, Part B, Chapter V: «The Waterways of Egypt», pp. 248—257 (online). London: The Grolier Society.
  19. Arab Influence | Spanish-food.org. www.spanish-food.org. Праверана 7 July 2019.
  20. Crist, Raymond E. (1957). "Rice Culture in Spain". The Scientific Monthly. 84 (2): 66–74. Bibcode:1957SciMo..84...66C. ISSN 0096-3771. JSTOR 21775.
  21. The story of Andalusian Oranges in Spain (англ.). www.ft.lk. Праверана 7 July 2019.
  22. The Nibble: Lemon History. www.thenibble.com. Праверана 7 July 2019.
  23. 'Moon Of The Faith:' A History Of The Apricot And Its Many Pleasures (англ.). NPR.org (14 чэрвеня 2016). Праверана 7 July 2019.
  24. Scott, Stephen. History of Spinach | Terroir Seeds (англ.). Terroir Seeds | Underwood Gardens (28 лютага 2014). Праверана 7 July 2019.
  25. Marie-Christine Daunay and Jules Janick (2007). "History and Iconography of Eggplant" (PDF). Chronica Horticulturae. 47: 16–22.
  26. History of Carrots – A brief summary and timeline(недаступная спасылка). www.carrotmuseum.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 28 July 2022. Праверана 7 July 2019.
  27. The history of saffron (англ.)(недаступная спасылка). Saffron (4 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 July 2019. Праверана 7 July 2019.
  28. Bananas: an American History. www.worldcat.org. Праверана 6 April 2020.
  29. Learn All About Spanish Olive Oil (англ.). The Spruce Eats. Праверана 7 July 2019.
  30. Couper, Alastair (2015). The Geography of Sea Transport. Routledge. pp. 33–37. ISBN 978-1-317-35150-4.
  31. Balard, Michel (2003). Bull, Marcus Graham; Edbury, Peter; Phillips, Jonathan (рэд-ры). The Experience of Crusading, Volume 2 – Defining the Crusader Kingdom. Cambridge University Press. pp. 23–35. ISBN 978-0-521-78151-0. Архівавана з арыгінала 1 January 2024. Праверана 17 November 2020.
  32. Housley, Norman (2006). Contesting the Crusades. Blackwell Publishing. pp. 152–54. ISBN 978-1-4051-1189-8.
  33. Brundage, James (2004). Medieval Italy: An Encyclopedia. Routledge. p. 273. ISBN 978-1-135-94880-1. Архівавана з арыгінала 1 January 2024. Праверана 17 November 2020.
  34. Robert Davis (5 December 2003). Christian Slaves, Muslim Masters: White Slavery in the Mediterranean, the Barbary Coast and Italy, 1500–1800. Palgrave Macmillan. ISBN 978-0-333-71966-4. Праверана 17 January 2013.
  35. British Slaves on the Barbary Coast. BBC. Архівавана з першакрыніцы 8 February 2009. Праверана 17 January 2013.
  36. C.I. Gable — Constantinople Falls to the Ottoman Turks Архівавана 29 кастрычніка 2014 года. — Boglewood Timeline — 1998 — Retrieved 3 September 2011.
  37. «History of the Ottoman Empire, an Islamic Nation where Jews Lived» Архівавана 18 кастрычніка 2014 года. — Sephardic Studies and Culture — Retrieved 3 September 2011.
  38. Robert Guisepi — Шаблон:Usurped — 1992 — History World International — Retrieved 3 September 2011.
  39. See: Brian Lavery «Nelson’s Navy: The Ships, Men, and Organization, 1793—1815» (2013).
  40. Mary Pelletier «A brief history of the Suez Canal» In: Apollo 3 July 2018; Harry de Wilt: Is One Belt, One Road a China crisis for North Sea main ports? in World Cargo News, 17. December 2019; Marcus Hernig: Die Renaissance der Seidenstraße (2018), pp 112; Hans Reis «Der Suezkanal — die wichtigste von Menschen geschaffene Wasserstrasse wurde vor 150 Jahren gebaut und war oft umkämpft» In: Neue Zürcher Zeitung 17 November 2019; Bernhard Simon: Can The New Silk Road Compete With The Maritime Silk Road? in The Maritime Executive, 1 January 2020.
  41. Migrant deaths prompt calls for EU action. Al Jazeera – English (13 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 March 2022. Праверана 14 March 2022.
  42. Schulz: EU migrant policy 'turned Mediterranean into graveyard'. EUobserver (24 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 October 2014. Праверана 12 December 2014.
  43. Novruz Mammadov: The Mediterranean become a burial ground. Архівавана з першакрыніцы 25 September 2015. Праверана 4 May 2015.
  44. Over one million sea arrivals reach Europe in 2015. UNHCR – The UN Refugee Agency (30 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 December 2016. Праверана 20 August 2016.
  45. "What will Italy's new government mean for migrants?". The Local Italy. 21 May 2018. Архівавана з арыгінала 1 April 2019. Праверана 6 July 2018.
  46. "African migrants fear for future as Italy struggles with surge in arrivals". Reuters. 18 July 2017. Архівавана з арыгінала 2 April 2019. Праверана 6 July 2018.
  47. Harald Krachler «Alois Negrelli, der Suezkanalplaner» In: Wiener Zeitung 18 January 1999.
  48. Bai, Yan; He, Xianqiang; Yu, Shujie; Chen, Chen-Tung (28 February 2018). "Changes in the Ecological Environment of the Marginal Seas along the Eurasian Continent from 2003 to 2014". Sustainability(англ.). 10 (3): 635. Bibcode:2018Sust...10..635B. doi:10.3390/su10030635. ISSN 2071-1050.
  49. Sea of Crete. Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 March 2023. Праверана 28 November 2022.
  50. а б Limits of Oceans and Seas, 3rd edition. International Hydrographic Organization (1953). Архівавана з першакрыніцы 8 October 2011. Праверана 28 December 2020.
  51. Moatti, Jean-Paul; Thiébault, Stéphane (2018). The Mediterranean region under climate change: A scientific update. Institut de recherche pour le développement. p. 363. ISBN 978-2-7099-2220-3. Архівавана з арыгінала 1 January 2024. Праверана 15 April 2022. Маючы каля 10 000 астравоў і скал (прыкладна 250 з якіх населены людзьмі), Міжземнае мора можна лічыць адным з найбуйнейшых архіпелагаў у свеце.
  52. Lionello, P. (2012). The Climate of the Mediterranean Region: From the Past to the Future. Elsevier. p. lxii. ISBN 978-0-12-391477-4. Архівавана з арыгінала 1 January 2024. Праверана 1 May 2022. Геаграфічна міжземнаморскі вадазбор надзвычай вялікі і неаднародны, ахоплівае плошчу прыкладна ў 5 мільёнаў км². Ён распасціраецца ад экватара, дзе знаходзяцца вытокі Белага Ніла, да вытока Роны прыкладна на 48° пн.ш. Па даўгаце ён ахоплівае каля 40°, ад сярэдзіны Пірэнейскага паўвострава, на 4° з.д., да паўднёвай Турцыі і ўзбярэжжаў Блізкага Усходу, якія выходзяць да Міжземнага мора (35° у.д.).
  53. Poulos, Serafeim (2011). "An insight to the fluvial characteristics of the Mediterranean and Black Sea watersheds". Advances in the Research of Aquatic Environment. Springer Nature. p. 191. Вадазборны басейн Міжземнага мора складае каля 4 184 × 103 км² (уключаючы р. Ніл).
  54. а б в Margat, Jean F. (2004). Mediterranean Basin Water Atlas. UNESCO. p. 4. ISBN 978-2-9517181-5-9. Архівавана з арыгінала 1 January 2024. Праверана 1 May 2022. Басейн разнастайнай геаметрыі: Плошча ўсяго Міжземнаморскага басейна, уключаючы ўвесь басейн Ніла = 4 562 480 км²; Плошча «ўмоўнага» Міжземнаморскага басейна (г.зн. улічваючы толькі частку басейна Ніла ў Егіпце) = 1 836 480 км² [...] Мала рэк з багатым сцёкам. Толькі тры ракі маюць сярэдні расход вады больш за 1000 м³/с: Ніл (ля Асуана), Рона і По.
  55. García-García, D. (2022). "Hydrological cycle of the Mediterranean-Black Sea system". Climate Dynamics. 59 (7–8): 1919–1938. Bibcode:2022ClDy...59.1919G. doi:10.1007/s00382-022-06188-2. hdl:10045/121760. ISSN 0930-7575. S2CID 247013753. На кантынентах вадазборныя басейны, якія ўпадаюць у Міжземнае і Чорнае мора, вызначаюцца ў адпаведнасці з глабальнай схемай кантынентальных сцёкавых шляхоў (Oki and Sud 1998) і ахопліваюць 5,34 × 106 і 2,43 × 106 км² адпаведна.
  56. Gupta, Avijit (2008). Large Rivers: Geomorphology and Management. John Wiley & Sons. p. 275. ISBN 978-0-470-72371-5. Архівавана з арыгінала 1 January 2024. Праверана 1 May 2022. Найвышэйшы пункт у басейне Ніла — гара Стэнлі (5109 м) у горным хрыбце Рувензоры паміж азёрамі Эдуард і Альберт.
  57. а б The Mediterranean Marine and Coastal Environment: Hydrological and climatic setting.(недаступная спасылка). Mediterranean Action Plan of the United Nations Environment Programme (UNEP/MAP). — «Міжземнамор'е — гэта зона пераходу паміж умеранай Еўропай з адносна багатымі і стабільнымі воднымі рэсурсамі і засушлівымі афрыканскімі і аравійскімі пустынямі, дзе вады вельмі мала.»  Архівавана з першакрыніцы 24 October 2021. Праверана 16 April 2022.
  58. а б "Drainage basin of the Mediterranean Sea". Our Waters: Joining Hands Across Borders: First Assessment of Transboundary Rivers, Lakes and Groundwaters. United Nations Economic Commission for Europe. 2007. pp. 154–181. Архівавана з [[suspicious link removed] арыгінала] 15 April 2022. Праверана 15 April 2022. {{cite book}}: Праверце значэнне |url= (даведка)
  59. Maier, Andreas (2015). The Central European Magdalenian: Regional Diversity and Internal Variability. Springer Publishing. p. 187. ISBN 978-94-017-7206-8. Архівавана з арыгінала 1 January 2024. Праверана 15 April 2022. Асноўнымі геаграфічнымі асаблівасцямі, якія характарызуюць ландшафт, з'яўляюцца даліна Роны-Соны, горы Юра, Маласавы басейн і паўночна-заходнія схілы Альпаў.
  60. San Marino. Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 3 May 2015. Праверана 22 April 2022.
  61. The Nile River Basin Initiative. RTI International (23 мая 2018). — «Самая доўгая рака ў свеце, Ніл, ахоплівае 35 градусаў шыраты, дрэніруе тры мільёны квадратных кіламетраў зямлі (дзясятую частку агульнай плошчы Афрыкі) і працякае праз 11 краін, агульнае насельніцтва якіх перавышае 300 мільёнаў чалавек: Егіпет, Эфіопія, Эрытрэя, Кенія, Руанда, Бурундзі, Танзанія, Уганда, Судан, Паўднёвы Судан і Дэмакратычная Рэспубліка Конга. Асноўная крыніца вады Ніла, возера Вікторыя, з’яўляецца другім па велічыні прэснаводным вадаёмам у свеце, а дэльта Ніла на поўначы Егіпта займае больш за 150 міль міжземнаморскага ўзбярэжжа.»  Архівавана з першакрыніцы 21 March 2022. Праверана 14 March 2022.
  62. Sea Around Us | Fisheries, Ecosystems and Biodiversity. seaaroundus.org. Архівавана з першакрыніцы 23 February 2016. Праверана 15 September 2020.
  63. Sea Around Us | Fisheries, Ecosystems and Biodiversity. Архівавана з першакрыніцы 23 February 2016. Праверана 27 November 2020.
  64. Tugend, J.; Chamot-Rooke, N.; Arsenikos, S.; Blanpied, C.; Frizon de Lamotte, D. (2019). "Geology of the Ionian Basin and Margins: A Key to the East Mediterranean Geodynamics". Tectonics. 38 (8): 2668–2702. Bibcode:2019Tecto..38.2668T. doi:10.1029/2018TC005472. ISSN 1944-9194.
  65. Gallais, Flora; Gutscher, Marc-Andre; Klaeschen, Dirk; Graindorge, David (2012). "Two-stage growth of the Calabrian accretionary wedge in the Ionian Sea (Central Mediterranean): Constraints from depth-migrated multichannel seismic data". Marine Geology. 326–328 (28–45): 29, Figure 1. Bibcode:2012MGeol.326...28G. doi:10.1016/j.margeo.2012.08.006.
  66. а б в г д е ё ж з "Mediterranean Sea - Geology, Climate, Biodiversity | Britannica". Encyclopedia Britannica (Online ed.). 3 January 2025. Праверана 5 January 2025.
  67. а б в г Vanney, JR.; Gennesseaux, M. (1985). "Mediterranean Seafloor Features: Overview and Assessment". In Stanley, D. J.; Wezel, FC (рэд-ры). Geological Evolution of the Mediterranean Basin (PDF). New York, NY: Springer. pp. 3–32.
  68. а б Mascle, Jean; Chaumillon, Eric (1998). "An overview of Mediterranean Ridge collisional accretionary complex as deduced from multichannel seismic data". Geo-Marine Letters. 18 (2): 81–89. Bibcode:1998GML....18...81M. doi:10.1007/s003670050056.
  69. Gallais, Flora; Gutscher, Marc-Andre; Klaeschen, Dirk; Graindorge, David (2012). "Two-stage growth of the Calabrian accretionary wedge in the Ionian Sea (Central Mediterranean): Constraints from depth-migrated multichannel seismic data". Marine Geology. 326–328 (28–45): 31, Figure 3. Bibcode:2012MGeol.326...28G. doi:10.1016/j.margeo.2012.08.006.
  70. Cavazza, William; Longhitano, Sergio (2022). "Palaeostrait tectono-sedimentary facies during late Cenozoic microplate rifting and dispersal in the western Mediterranean". Geological Society Special Publications. 523 (1): 2, Figure 1. doi:10.1144/SP523-2021-95.
  71. Marine Protected Areas and key biodiversity areas of the Alboran Sea and adjacent areas (англ.). Oceana Europe. Праверана 7 January 2025.
  72. Bouyahiaoui, B.; Sage, F.; Abtout, A.; Klingelhoefer, F.; Yelles-Chaouche, K.; Schnürle, P.; Marok, A.; Déverchère, J.; Arab, M.; Galve, A.; Collot, J.Y. (1 June 2015). "Crustal structure of the eastern Algerian continental margin and adjacent deep basin: implications for late Cenozoic geodynamic evolution of the western Mediterranean". Geophysical Journal International. 201 (3): 1912–1938. doi:10.1093/gji/ggv102. ISSN 0956-540X.
  73. Smith, CJ, Dailianis, T, Papadopoulou, K-N, Gerovasileiou, V, Sevastou, K, Grehan, A, Billett, B, McOwen, C, Amaro, T, Bakran-Petricioli, T, Bekkby, T, Bilan, M, Boström, C, Carriero-Silva, M, Carugati, L, Cebrian, E, Cerrano, C, Christie, H, Danovaro, R, Eronat, EGT, Fiorentino, D, Fraschetti, S, Gagnon, K, Gambi, C, Hereu, B, Kipson, S, Kotta, J, Linares, C, Morato, T, Ojaveer, H, Orav-Kotta, H, Pham, CK, Rinde, E, Sarà, A, Scrimgeour, R (2017). Current marine pressures and mechanisms driving changes in marine habitats (Report). p. 64.
  74. Global Volcanism Program | Campi Flegrei del Mar di Sicilia. Smithsonian Institution | Global Volcanism Program. Праверана 9 January 2025.
  75. Global Volcanism Program | Marsili. Smithsonian Institution | Global Volcanism Program. Праверана 9 January 2025.
  76. Sakellariou, Dimitris; Drakopoulou, Paraskevi; Rousakis, Grigoris; Livanos, Isidoros; Loukaidi, Vassiliki; Kyriakidou, Chara; Morfis, Ioannis; Panagiotopoulos, Ioannis; Tsampouraki-Kraounaki, Konstantina; Manta, Kyriaki; Leontopoulou, Georgia (2022). "Geomorphological Features". Deep-sea Atlas of the Eastern Mediterranean Sea - Current Knowledge. Gland, Switzerland: IUCN. p. 51, Figure 2.21.
  77. Micallef, Aaron; Camerlenghi, Angelo; Georgiopoulou, Aggeliki; Garcia-Castellanos, Daniel; Gutscher, Marc-André; Lo Iacono, Claudio; AI Huvenne, Veerle; Mountjoy, Joshu J.; Paull, Charles K.; Le Bas, Timothy; Spatola, Daniele; Facchin, Lorenzo; Accettella, Daniela (2019). "Geomorphic evolution of the Malta Escarpment and implications for the Messinian evaporative drawdown in the eastern Mediterranean Sea" (PDF). Geomorphology(англ.). 327 (327): 264–283. doi:10.1016/j.geomorph.2018.11.012.
  78. Malta, Times of. Massive canyon found in Mediterranean sea cliff(нявызн.). Times of Malta (14 верасня 2014). Праверана 7 January 2025.

Літаратура

  • Alain Saliot The Mediterranean Sea. — Birkhäuser, 2005. — Т. 5. — 413 с. — (The Handbook of Environmental Chemistry). — ISBN 9783540250180
  • Foppe B. DeWalle, M. Nikolopoulou-Tamvakli, W. J. Heinen Environmental condition of the Mediterranean Sea: European Community countries. — Springer, 1993. — Т. 5. — 524 с. — (Environment & assessment). — ISBN 9780792324683

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya