Лідзія Аляксееўна Белазёрава
Лідзія Аляксееўна Белазёрава (укр.: Лідія Олексіївна Бєлозьорова; 31 сакавіка 1945, Херсон — 15 лютага 2022, Вінніца) — украінская актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка Украіны (1993). БіяграфіяНарадзілася 31 сакавіка 1945 года ў Херсоне. Дзявочае прозвішча — Вакула. У 1968 годзе скончыла Кіеўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя І. Карпенкі-Карага. З 1964 года — актрыса Херсонскага музычна-драматычнага тэатра. У 1968—1969 гадах — актрыса Ровенскага абласнога украінскага драматычнага тэатра. У 1969—1972 гадах — актрыса Львоўскага ўкраінскага драматычнага тэатра імя М. Занькавецкай. З 1972 года і да канца жыцця — актрыса Вінніцкага абласнога музычна-драматычнага тэатра імя М. Садоўскага. На сцэне Вінніцкага тэатра сыграла больш за 100 роляў. Памерла 15 лютага 2022 года ў Вінніцы. Развітанне з актрысай адбылося 17 лютага на сцэне Вінніцкага тэатра імя М. Садоўскага. Ролі ў кіно
|
Portal di Ensiklopedia Dunia