Херсонская вобласць
Херсо́нская во́бласць (укр.: Херсо́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 28,461 тыс. км². Насельніцтва — 1 037 640 чалавек (2019). Адміністрацыйны цэнтр — горад Херсон. У складзе вобласці 49 тэрытарыяльных грамад[2]. ГеаграфіяРазмешчана на поўдні Украіны; абмываецца Чорным і Азоўскім морамі. Берагавая лінія парэзана залівамі і ліманамі (Дняпроўскі ліман, Сіваш, Ягарлыцкі, Тэндраўскі, Джарылгацкі залівы). Шмат астравоў. Уздоўж узбярэжжа распасціраюцца косы: Тэндраўская, Кінбурнская, Арабацкая Стрэлка. Большая частка тэрыторыі ў межах Прычарнаморскай нізіны (вышыня каля 100 м). Паверхня парэзана далінамі рэк, ярамі. Карысныя выкапні: мінеральныя будаўнічы матэрыялы (пясок, гліна, вапнякі), солі Сіваша, торф, лекавыя гразі. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −3 да −5 °C, ліпеня 21—23 °C. Ападкаў 300—400 мм за год. Галоўная рака — Дняпро. Да чэрвеня 2023 года існавала Кахоўскае вадасховішча. На поўначы пашыраны чарназёмныя глебы, на поўдні — цёмна-каштанавыя і каштанавыя. Стэпы пераважна разараныя, невялікія ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці. Запаведнікі Асканія-Нова, Чарнаморскі. ГісторыяХерсонская вобласць была ўтворана 30 сакавіка 1944 года ў складзе УССР. З 1991 года ў незалежнай Украіне. З 2022 года значная частка Херсонскай вобласці акупавана Расіяй і не кантралюецца ўладамі Украіны. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia