Лідзія Валянцінаўна Салаўёва
Лідзія Валянцінаўна Салаўёва (укр.: Лідія Валентинівна Соловйова, нар. 21 студзеня 1978 г.) — украінская спартсменка (паўэрліфтынг), заслужаны майстар спорту Украіны. Паралімпійская чэмпіёнка 2004, 2008 і 2016 гадоў, сярэбраны прызёр 2000 года, бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане. БіяграфіяУ Лідзіі Салаўёвай ад нараджэння праблемы з апорна-рухальным апаратам. Яна нарадзілася хворай на нанізм, маці кінула дачку ў радзільным доме і дзяўчынка выхоўвалася ў інтэрнаце. Талент Лідзіі Салаўёвай заўважыў прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Украіны Валерый Сушкевіч. У 1990-х гадах Дом інвалідаў у Днепрапятроўску, дзе жыла і вучылася Лідзія Салаўёва, наведаў Валерый Міхайлавіч Сушкевіч. Пасля размовы з ім дзяўчына вырашыла заняцца спортам. Яна паступіла ў Луганскі тэхнікум вучыцца на швачку-матарыстку, дзе трэнер па цяжкай атлетыцы заўважыў і развіў яе патэнцыял. Займаецца паўэрліфтынгам у Днепрапятроўскім абласным цэнтры «Інваспорт». 10 верасня 2016 года на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) Лідзія Салаўёва атрымала свой трэці залаты медаль Палалімпіяд на спаборніцтвах па паўэрліфтынгу, устанавіўшы новы сусветны рэкорд — 107 кг. Дзякуючы паспяховым выступленням, Лідзія Салаўёва стала папулярнай у Дняпры. Пасля навін пра яе ў прэсе і на тэлебачанні, яе знайшла маці і зараз яны жывуць разам. Спартыўныя дасягненні
|
Portal di Ensiklopedia Dunia