Лідзія Маркаўна Малініна

Лідзія Маркаўна Малініна
Род дзейнасці мемуарыстка, архівістка, музейны супрацоўнік, рэдактар
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1938(1938-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 2024(2024-04-27) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Марк Афанасьевіч Трохан[d]
Месца працы
Альма-матар

Лідзія Маркаўна Малініна (у дзявоцтве Трохан, 15 кастрычніка 1938, Мінск — 27 красавіка 2024, Мінск) — беларуская мемуарыстка, архівістка, музейная работніца, рэдактарка. Пляменніца беларускага паэта Алеся Дудара, захавальніца ягонага архіва.

Сям’я

Нарадзілася ў сям’і агранома Яўгеніі Аляксандраўны Дайлідовіч, роднай сястры паэта Алеся Дайлідовіча (Алеся Дудара), і біёлага Марка Афанасьевіча Трохана. У дзяцінстве Ліду выхоўвалі маці і бабуля Вольга Іванаўна Дайлідовіч. Замужам за беларускім філолагам Аляксандрам Малініным.

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

Унёсак у гісторыю беларускай літаратуры

  • З’яўляецца аўтаркай шэрагу артыкулаў у энцыклапедычных выданнях БСЭ («Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы», «Алесь Дудар», «Ежы Жулаўскі», «Купаліяна», «Марыя Хайноўская» і шэрагу іншых для Энцыклапедычнага даведніка «Янка Купала» (Мн., БСЭ, 1986), «Купалаўскі мемарыыяльны запаведнік», «Альберт Паўловіч», «Янка Сіпакоў» і шэрагу іншых для энцыклапедыі «Янка Купала» (Мн., БСЭ, 2018);
  • Пасля смерці бабулі і маці захоўвала асабісты архіў расстралянага Алеся Дудара, у якім утрымліваўся першы беларускі пераклад рамана А.Пушкіна «Еўгеній Анегін»;
  • Сабрала калекцыю публікацый мемуараў і успамінаў аб ім у савецкай і беларускай прэсе;
  • Захавала асабістую бібліятэку Алеся Дудара, зрабіла бібліяграфічнае апісанне збора;
  • Удзельнічала ў падрыхтоўцы Выбраных твораў Алеся Дудара (2017, выдавецтва Лімарыус);
  • Перадавала матэрыялы з асабістага архіва для працы выстаў, прысвечаных творчасці міжваенных паэтаў: «Покліч» (1998), «Страчаныя абліччы» (2019), «Адлюстраванні» (2019);
  • Пакінула ўспаміны пра сям’ю Дайлідовічаў[1].

Крыніцы

  1. Малініна Лідзія. Пра дзядзьку Шурку ў доме гаварылі ціха // Тры Анегіны. Мн., Рэгістр, 2020. С.338-341

Літаратура

  • Севярынец Ганна. Кнігазбор Алеся Дудара // Полымя, 2018, № 3. С.142-154.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya