У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Смірнова.
Лідзія Мікалаеўна Смірно́ва (руск.: Лидия Николаевна Смирнова; 31 студзеня (13 лютага) 1915, Мензялінск, Уфімская губерня[d] — 25 ліпеня 2007(2007-07-25)[1], Зеленаград, Расія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка СССР (1974).
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Мензялінскт Уфімскай губерні (зараз у Татарстане). У 1938 годзе скончыла Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча. У час вучобы была актрысай ў Рэалістычным тэатры і Камерным тэатры Таірава. У 1940—1945 гадах — актрыса кінастудыі «Масфільм». З 1945 года Л. М. Смірнова ў Тэатры-студыі кінаакцёра ў Маскве.
Была членам праўлення Саюза кінематаграфістаў Расіі і акадэмікам Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі. Абіралася дэпутатам раённага і Маскоўскага гарадскога Саветаў.
Творчасць
Л. М. Смірнова стварыла шэраг камедыйных, гратэскавых і характарных вобразаў. Лірычны талент праявіла ў ролях маладых сучасніц. У кіно дэбютавала ў ролі Шурачкі ў фільме «Маё каханне» рэжысёра У. Корш-Сабліна.
Бытавым тэмпераментам прасякнута выкананне ролі Ноны Паўлаўны ў тэлефільме «Сёстры» (1957, у пракаце — «Два жыцця»).
Ролі ў кіно
- «Маё каханне» Шурачка (1940);
- «Мы чакаем вас з перамогай» — калхозніца (1941);
- «Хлопец з нашага горада» — Вера (1942);
- «Яна абараняе Радзіму» — Фенька, партызанка (1943);
- «Данецкія шахцёры» — Вера Мікалаеўна (1950);
- «Крутыя ўзгоркі» — Марыя (1956);
- «Яша Тапаркоў» — Тася (1965);
- «Гнёзды» — Пелагея (1966, у пракаце «Аблудны»);
- «Дзядзечкін сон» — Марыя Аляксандращна (1967);
- «Вясковы дэтэктыў» — Дуська (1969);
- «Аніскін і Фантамас» — Еўдакія Міронаўна Проніна (1973);
- «Вяртанне сына» — Еўдакія (1977);
- «Прыгожа жыць не забароніш» — Людміла Сяргееўна Лыхіна (1982);
- «Веру ў каханне» — Варвара Андрэеўна Луконіна (1986);
- «Шапка» — Наталля Кныш (1990);
- «Дом» — Нілаўна (1995)
і іншыя.
Ролі ў тэатры
і іншыя.
Крыніцы
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Літаратура
- Смірно́ва Лідзія Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 55—56. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смирно́ва Лидия Николаевна // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 613. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Смирно́ва Лидия Николаевна // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 390—391. — 637 с. — 100 000 экз.
- Иванова В. С. Лидия Смирнова. — М.: Искусство, 1972. — 112, [32] с. — (Мастера советского кино) (руск.)
- Зоркая Н. Лидия Смирнова. — М.: СК СССР, 1975. — 24 с. — 60 000 экз. (руск.)
- Михалков С. Наша дружба [: Лидия Смирнова] // Мой любимый актёр: Писатели, режиссёры, публицисты об актёрах кино [: сб.] / Сост. Л. И. Касьянова. М.: Искусство, 1988. — С. 261—274. (руск.)
Спасылкі