Сяргей Іосіфавіч Юткевіч
Сяргей Іосіфавіч Юткевіч (15(28).12.1904, Пецярбург-23 красавіка 1985) — савецкі кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, тэатральны педагог, прафесар, тэарэтык кінамастацтва, народны артыст СССР (1962), Герой Сацыялістычнай Працы (1974), доктар мастацтвазнаўства (1941). БіяграфіяУ 1921—1923 гадах вучыўся ў Дзяржаўных вышэйшых рэжысёрскіх майстэрняў пад кіраўніцтвам У. Э. Меерхольда і ў Вышэйшых мастацка тэхнічных майстэрнях (ВХУТЕМАС). Разам з Р. М. Козінцавым і Л. 3. Траўбергам арганізаваў групу ФЭКС (Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра), унеслі ў кінематограф рысы сумежных мастацтваў (цырка, эстрады). З 1925 года працаваў у кіно. Прызнанне рэжысёру прынёс фільм «Карункі» (1928). Значную ролю ў станаўленні паэтыкі кінематографа сыграў гукавы фільм Юткевіча «Залатыя горы» (1931). Фільм «Сустрэчны» (1932, сумесна з Ф. М. Эрмлерам) пра лёсы людзей сучаснага завода стаў этапнай падзеяй у гісторыі савецкага кіно. У 1930−1950 гадах Юткевічам былі створаны дакументальныя і мастацкія карціны: «Анкара — сэрца Турцыі» (1934), «Шахцёры» (1937), «Чалавек з ружжом» (1938), «Якаў Свердлаў» (1940), «Вызваленая Францыя» (1944), «Прывітанне, Масква!» (1946), «Пржэвальскі» (1952). Галоўны рэдактар "Кінаслоўніка" (т. 1-2, 1966—1970). Зноскі
СпасылкіСяргей Іосіфавіч Юткевіч на сайце «Героі краіны»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia