Лідскі дзяржаўны музычны каледж

Лідскі дзяржаўны музычны каледж
Дата заснавання 1973
Тып каледж
Дырэктар Алена Віктараўна Серакова
Размяшчэнне Лідскі раён, г. Ліда
musicollege.by

Лідскі дзяржаўны музычны каледж — базавая навучальная ўстанова ў Беларусі па падрыхтоўцы спецыялістаў галіне культуры ў г. Ліда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Музычны каледж быў заснаваны 1 верасня 1973 года пастановай Савета Міністраў БССР ад 3 снежня 1973 года (загад № 39 ад 26 сакавіка 1973 года Міністэрства культуры БССР). Музыкальнае вучылішча адкрылі на базе вызваленых памяшканняў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 8 з утрыманнем яго на бюджэце вобласці.

9 лістапада 2000 года Упраўленнем культуры Гродзенскай вобласці (загад № 84) Лідскае музычнае вучылішча перайменавана ва УА «Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча».

4 ліпеня 2011 года Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам (пастанова № 491) УА «Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча» перайменавана ў УА «Лідскі дзяржаўны музычны каледж».

Спецыяльнасці

  • інструментальнае выканальніцтва (па кірунках): фартэпіяна, струнна-смычковыя інструменты, духавыя і ўдарныя інструменты, інструменты народнага аркестра;
  • дырыжыраванне (па кірунках): акадэмічны хор, народны хор;
  • музыказнаўства.

Дырэктары

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya