Мар’ян Андрэевіч Баяровіч
Мар’ян Андрэевіч Баяровіч (1 студзеня 1933, Альгецішкі, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць — 18 жніўня 2006) — музычны педагог, фалькларыст, выдатнік народнай асветы Беларусі. БіяграфіяНарадзіўся ў 1933 годзе на Ашмяншчыне ў сям’і каваля. Вучыўся ў пачатковай школе ў в. Кракоўка, у Ашмянскай СШ № 1. Працаваў сакратаром (1951-53), старшынёй (1953-54) Ашмянскага сельсавета. Вучыўся ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы (1954-58), дзе пакінуты на працы. Быў выкладчыкам, загадчыкам аддзялення, намеснікам дырэктара па навучальнай рабоце (1958-75). Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе баяна ў 1970 годзе. З 1975 года ў Лідскім музычным вучылішчы, намеснік дырэктара па навучальнай рабоце (1975-77), дырэктар (1977-96). Затым — выкладчык па класе баяна. Выступаў у 1950-70-я ў канцэртах як баяніст-саліст. Рыхтуе апрацоўкі народных песень і танцаў для баяна. Запісвае (з 1960-х) беларускія народныя песні Гродзеншчыны. Выдаў зборнік «Беларускія народныя песні і танцы: апрацоўкі для баяна, акардэона і двухрадавага храматычнага гармоніка» (1998). Старшыня Лідскага аддзялення Саюза музычных дзеячаў Беларусі. Памёр у 2006 годзе. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia