Лізавета Іванаўна Паўлоўская
Лізавета Іванаўна Паўло́ўская (1830, г. Магілёў — 1915) — збіральніца беларускага фальклору. Скончыла Магілёўскую гімназію. Жыла ў в. Фёдараўка Рагачоўскага павета (2063 дзес. зямлі, вадзяны млын, сукнавальня). Склала зборнікі «Народныя беларускія песні» (выдадзены 1853 на рускай мове ў Пецярбургу пад крыптонімам Е. П.), куды ўвайшлі творы каляндарна-абрадавай і пазаабрадавай народнай лірыкі, запісаныя ў Быхаўскім павеце. Значнае месца ў кнізе адведзена апісанню мясцоваму вясельнага абраду і тэкстам звязаных з ім песень (пераклады недасканалыя). Сям’яУ шлюбе з Людвігам Кігнам мела сыноў Аляксея, рагачоўскага маршалка, і Уладзіміра (1856—1908), пісьменніка, дзяржаўнага, грамадскага і культурнага дзеяча, і дачку Вольгу. Пасля забойства Уладзіміра пабудавала ў памяць пра сына мураваную школу ў суседнім сяле Асмолавічы[1] (будынак, верагодна, захаваўся). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia