Лілія Васільеўна Кашанкова
Лілія Васільеўна Кашанкова (нар. 19 ліпеня 1960, в. Яскалды Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік геаграфіі), Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працоўную дзейнасць пачала настаўнікам Жыжэмскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Была настаўнікам, старшай піянерважатай сярэдняй школы № 3 горада Ваўкавыска Гродзенскай вобласці, сакратаром, другім і першым сакратаром Ваўкавыскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Ваўкавыскага гаркама КПБ. Працавала інструктарам аддзела навукі і навучальных устаноў Гродзенскага абкама КПБ, сакратаром Гродзенскага райкама КПБ, дырэктарам Путрышкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна. Намеснік старшыні Гродзенскай абласной, старшыня Гродзенскай раённай арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Член рэспубліканскага і абласнога савета грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Член бюро ЦК Кампартыі Беларусі. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1]. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік адукацыі»[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia