Белая Русь (партыя)
Бе́лая Русь — беларуская палітычная партыя, створаная ў 2023 годзе на аснове рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», галоўная праўладная партыя рэжыму Лукашэнкі. Пра намер пераўтварыць грамадскую арганізацыю палітычную партыю было абвешчана ў лютым 2023 года [3]. У пачатку сакавіка была апублікавана праграма будучай партыі[4]. Устаноўчы З’езд партыі прайшоў у Канцэртнай зале «Мінск» 18 сакавіка 2023 года. Каля 1000 дэлегатаў і 15 948 прысутных на ўстаноўчым З’ездзе аднагалосна прагаласавалі за стварэнне новай беларускай палітычнай партыі. У прэзідыум першага З’езду ўвайшлі 12 чалавек. Былі прынятыя Статут і праграма партыі. Па аднагалосным рашэнні партыю ўзначаліў кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Алег Аляксандравіч Раманаў. Грамадскае аб’яднанне працягвае існаваць паралельна[5]. ФункцыіЯк адзначаюць праваабаронцы, адной з функцый партыі ёсць удзел у імітацыі грамадскай дзейнасці і палітычных працэсаў у інтарэсах рэжыму Лукашэнкі ва ўмовах адсутнасці апазіцыйных партый[6]. Таксама важнай функцыяй выступае дзяржаўная прапаганда і палітычны кантроль[6][7]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia