Лімі́т паслядоўнасці[1] — пэўная сталая велічыня, да якой прыбліжаецца значэнне элемента паслядоўнасці пры неабмежаваным нарастанні яго нумара.
Калі паслядоўнасць мае ліміт, кажуць, што яна збягаецца да свайго ліміту. У процілеглым выпадку (калі ліміту няма) кажуць, што паслядоўнасць разбягаецца.
Паняцце ліміту няяўна ўсведамлялі яшчэ ў старажытнай Грэцыі. Яскравым прыкладу можна прывесці апорыюЗянона пра Ахіла і чарапаху. Сучаснае азначэнне паняцця ліміту даў Агюстэн Луі Кашы.
Кажуць, што лікавая паслядоўнасць збягаецца да свайго ліміту і пішуць
калі для любога ε > 0 існуе такі нумар N(ε) , што для ўсіх n ≥ N(ε) справядліва няроўнасць
Заўвага: члены лікавай паслядоўнасці могуць быць рэчаіснымі, рацыянальнымі або камплекснымі лікамі (ці нават p-адычнымі лікамі). Ад таго, якому з гэтых бесканечных палёў належаць члены паслядоўнасці, уласцівасці ліміту такіх паслядоўнасцей значна не зменяцца.
Ліміт лікавай паслядоўнасці з’яўляецца найпрасцейшым прыкладам ліміту паслядоўнасці ў метрычнай прасторы.
Няхай X − метрычная прастора, г.зн. X — мноствам, для элементаў якога вызначана функцыя адлегласці (або метрыка) , якая адпавядае умовам:
ρ(x,y) = 0, калі і толькі калі x = y;
ρ(x,y) = ρ(y,x);
ρ(x,y) = ρ(x,z) + ρ(z,y)
для адвольных элементаў x, y, z мноства X.
Няхай — паслядоўнасцю, члены якой належаць метрычнай прасторы X.
Пункт называюць лімітам паслядоўнасці пры імкненні n да бесканечнасці, калі для любога ε > 0 існуе такі нумар N(ε) , што для ўсіх n ≥ N(ε) спраўджваецца няроўнасць