Ліпецкая авіяцыйная школа

Ліпецкая авіяцыйная школа (аб'ект "Ліпецк"). Была арганізавана супольна з нямецкімі спецыялістамі ў рамках савецка-германскага вайсковага супрацоўніцтва ў 1920-х, працавала з мая 1925 па 1933.

Паводле савецка-германскага пагаднення (красавік 1925), Германія, якой Версальскім дагаворам было забаронена, у т.л., развіваць вайсковую авіяцыю, атрымлівала магчымасць карыстацца авіябазай у Ліпецку (~400 км на Пд ад Масквы) у абмен на тэхнічную дапамогу і доступ да вынікаў выпрабаванняў. Аперацыя праводзілася ва ўмовах сакрэтнасці і называлася з нямецкага боку "Навуковай установай па эксперыментах і выпрабаваннях самалётаў" (ням.: Wissenschaftliche Versuchs- und Pruefanstalt fuer Luftfahrzeuge, WIVUPAL).

Для падрыхтоўкі нямецкіх лётчыкаў выкарыстоўваліся тыпы самалётаў, узятыя на ўзбраенне Чырвонай Арміяй, праводзіліся выпрабаванні новых тыпаў нямецкіх баявых самалётаў. У навучальнай праграме былі курсы падрыхтоўкі пілотаў і назіральнікаў. Нямецкі персанал школы складаў 50—100, пасля 1931 — да 200 чал.

Пасля 1930, патрэба ў існаванні школы ў абодвух бакоў паступова пачала знікаць, і, нарэшце, школа была закрытая. Агульны выпуск склаў каля 230 лётчыкаў і назіральнікаў, быў назапашаны важны тэхнічны досвед.

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya