Лісоўчыцы (археалагічныя помнікі)Лісоўчыцы — археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі каля в. Лісоўчыцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Курганны могільнік — 1Курганны могільнік знаходзіцца за 1,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля хутара Кушнерука, злева ад дарогі на в. Кашчэнікі. 10 насыпаў вышынёй 0,3—0,5 м, дыяметрам 4—6 м. Большая частка насыпаў на ўзвышшы, за 50 м на паўднёвы ўсход ад адзінкавых курганоў каля хутара. Пашкоджаны ямамі. Некаторыя курганы па контуры абкладзены камянямі. Вядомы з 1895 года, абследавала ў 1980, 1985, даследавала ў 1981 гадах два курганы Т. М. Каробушкіна. Пахавальны абрад — трупапалажэнне (у адным з частковым спаленнем) на гарызонце галавой на захад, рукі ўздоўж тулава. Знойдзены абпалены жалезны прадмет, падобны на вастрыё двухшыпнай стралы, каваныя цвікі (відавочна, ад труны). Датуецца XI ст. Курганны могільнік — 2Курганны могільнік знаходзіцца за 1,6 км ад вёскі, злева ад дарогі на в. Перкавічы. Захаваліся 2 курганы вышынёй 0,3—0,6 м, дыяметрам 4,3 і 5,9 м. Абкладзены камянямі. Даследаваў у 1960 годзе І. В. Біруля. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на захад. Знойдзены 2 жалезныя прадметы дугападобнай формы. Курганны могільнік — 3Курганны могільнік знаходзіцца за 1,1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Пяцічна Гара. 4 насыпы вышынёй 0,2—0,3 м, дыяметрам 4—6 м. Раней былі абкладзены камянямі, папсаваны землянымі работамі. Раскопкі не праводзіліся. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia