Лісты з-пад шыбеніцы![]() Лісты з-пад шыбеніцы (Listy s pad szubienicy) — агульная назва лістоў, дасыланых Кастанцінам Каліноўскім падчас следства перад павешаннем 22 (10) сакавіка 1864 года. Такую назву лісты атрымалі пасля публікацыі кнігі «Да беларускага народу. Ліст з-пад шыбеніцы Канстанціна Каліноўскага» Агатона Гілера ў 1867 годзе.[1] ЗместПалітычны запавет К. Каліноўскага, роздум пра як «не цяпер, не позна канец палажыць» расійскаму панаванню — маніфест, дакумент рэвалюцыйнай барацьбы. Каліноўскага хвалявала абуджэнне парыярхальнага народа на сацыяльную рэвалюцыю і лёс рэвалюцыі агулам. «Лісты» — найперш клопат пра палітычную прасвету народных мас, шырокае тлумачэнне яму яго стану, стану рэвалюцыйных сіл у суседніх народаў, роздум пра тактыку і сродкі барацьбы, наказ пра адзінства з рэвалюцыйнай барацьбой суседніх народаў. У «лістах» К. Каліноўскі выкрываў расійскае панаванне, узнімаў на рэвалюцыйную барацьбу, супрацьпастаўляў цяжкае становішча пад расійскай уладай больш светламу мінуламу. У «Лістах» дакладна размяжоўваецца «польскае паўстанне», «маскалі» і «мужыкі-беларусы». Беларусы мусяць падтрымаць «польскае паўстанне», каб дамагчыся правоў для сябе і ператварыць яго ў сваё паўстанне. Усё ў рэчышчы паўстанцкага закліку «За нашую і вашую свабоду!». Заклік «ваяваці за сваё чалавечае і народнае права» арганічна перарастае ў лірычныя радкі адзінага вядомага К. Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая», дзе ноты пяшчоты змяняюцца зноў развітальным акордам: Бывай здаровы, мужыцкі народзе, За вобразам Марыські чарнабровай даследчыкі бачаць пэўную асобу — або Марыю Ямант, дачку аднаго з паплечнікаў Каліноўскага па паўстанні, або Марыю Грэгатовіч, дачку гаспадыні адной з кватэр, на якіх нелегальна да арышту ў Вільні жыў Каліноўскі, і адначасова паэтычнае ўвасабленне Айчыны. Верш К. Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая» — яркі ўзор рэвалюцыйнай лірыкі ў публіцыстыцы. У вершы развіваюцца традыцыйна фальклорныя матывы пошукаў шчасця, «яснай долі», дзячыўна ўпадабняецца да галубкі. Марыська чарнабрэва, галубка мая, У сучаснай беларускай літаратурыТэма «Лістоў з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага ў сучаснай беларускай літаратуры грунтоўна разглядалася даследчыкамі Яраславай Ананка і Генрыхам Кіршбаўмам. За пункт адліку ў сваіх працах яны бяруць твор Веры Бурлак «Верш пра шыбеніцу», багаты на алюзіі з творам Каліноўскага. Верш пра шыбеніцу У Андрэя Хадановіча ёсць два вершы, якія не наўпрост, але пэўна вядуць да Каліноўскага, — «Сьпеў аб маім суіцыдзе» і «данс макабр». У «Сьпеў аб маім суіцыдзе» аўтар сцвярджае, што сапраўдныя героі (змагары) самі сябе не забіваюць. Прыкладам ён дае ахвяраў гільяціны і спаленую англічанамі Жанну д’Арк, а потым разважае пра павешанне, быццам перагукваючыся з Верай Бурлак: Самы цымус — ня зіркаць углыб: Асацыяцыя шыбеніцы—шыбы магла быць падказана сугуччам гэтых словаў, а магла быць пэўнай спасылкай на Бурлак. Некалькімі радкамі вышэй аўтар у сваёй характэрнай іранічнай манеры дзівіцца з колькасці зданяў вайны і міру, захаваных у літаратуры, і гэтым ускосна падкрэслівае трываласць памяці Каліноўскага: Колькі прывідаў войнаў ды міру Чамусьці ў кніжным варыянце гэтага верша няма страфы, якая ёсць у арыгінальным часопісным варыянце, у ёй наўпрост называецца «вяроўка» (пятля), а таксама цытуецца, хоць і не зусім дакладна, апошні радок «Пагоні» Багдановіча, аднаго з найбольш патрыятычных твораў беларускай паэзіі: Палка прагнуў далёкай вандроўкі - Намёкаў на Каліноўскага багата ў вершы «данс макабр» — «пятля», «павешаны», гульня слоў «вісельня» — «вясельля», повязь паміж складаннем (зацягваннем) песень і пасыланнем і-мэйлаў з-пад шыбеніц: Мы з табой цудоўныя песьні Цяпер цяжка ўявіць час, калі імя Каліноўскага не будзе звязваццца са шляхам Беларусі да незалежнасці і палітычнай свабоды. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia