Марыя Мацвееўна Ямант
![]() Мары́я Я́мант (польск.: Maria Jamontt; 1842, Вільня — 3 верасня 1908, Варшава) — удзельніца паўстання 1863—1864 гадоў, нарачоная Канстанціна Каліноўскага. Сястра Юзафа Яманта і Людвікі Ямант. БіяграфіяНарадзілася ў Вільні ў сям'і надворнага саветніка Тадэвуша Яманта і Схаластыкі з Макрыцкіх. Марыя мела чатырох братоў (сярод іх Юзаф Ямант — паплечнік К. Каліноўскага) і трох сясцёр (Людвіка, Алена, Схаластыка). Тадэвуш Ямант меў вышэйшую юрыдычную адукацыю і дзяржаўны чын надворнага саветніка. Узначальваў адміністрацыю маёнткаў князя Пятра Сайн-Вітгенштайна[1]. Атрымала добрае хатняе выхаванне, закончыла прыватны пансіён, валодала некалькімі мовамі, мела глыбокія веды ў галіне гісторыі і літаратуры[1]. Уваходзіла ў нелегальны Жаночы камітэт у Вільні[2]. Вучылася ў вядомага педагога Аляксандра Здановіча. У 1861 годзе праз брата Юзафа Яманта ў Вільні адбылося яе знаёмства з кіраўніком нацыянальнага паўстання Канстанцінам Каліноўскім[1]. На рубяжы 1861—1862 гг. адбыліся іх заручыны[3]. Пазней К. Каліноўскі напіша ёй з-пад варты славуты верш «Марыська чарнабрэва, галубка мая». З чэрвеня 1863 года на кватэры Ямантаў у доме Шышкіна на Вялікай вуліцы[4] ў Вільні знаходзілася адна з галоўных канспіратыўных явак Канстанціна Каліноўскага[1] і нелегальная друкарня[5], дзе абавязкі сакратара выконваў яе брат — Юзаф Ямант. Напачатку 1864 года Марыя была арыштавана, зняволеная ў былым віленскім кляштары місіянераў, пасля чаго сасланая разам з роднымі ў Табольск. Каля 1874 г. вярнулася з Сібіры і пасялілася ў Варшаве, дзе на схіле жыцця пабралася шлюбам з былым паўстанцам Войцехам Дмахоўскім, сынам Казіміра Юстынавіча і пляменнікам вядомага мастака і ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху Генрыха Дмахоўскага[6]. Пахаваная на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia