Лісічка сапраўдная
Лісі́чка сапраўдная (Cantharellus cibarius) — від грыбоў сямейства Лісічкавыя (Cantharellaceae). НазваНародныя назвы лісічка, лісіца[1]. АпісаннеПладовае цела грыба па форме падобнае да шапкі на ножцы, але шапка і ножка ўяўляюць сабой адзінае цэлае, без акрэсленай мяжы; колер — ад светла-жоўтага да памяранцава-жоўтага. ![]() Шапка дыяметрам 2—12 см, часта з хвалістым краем або няправільнай формы, увагнута-распасцёртая, выпуклая потым уціснутая, плоская, з загорнутымі краямі і ўціснутая ў цэнтры, у спелых грыбоў лейкападобная. Паверхня шапкі гладкая, матавая. Скурка цяжка аддзяляецца ад мякаці шапкі. Складкі гіменафору тоўстыя, зыходзяць на ножку. Мякаць сакавіта-мясістая, у ножцы валакністая, жоўтая па краях і бялёсая ў сярэдзіне пладовага цела, з кіслявым смакам і слабым пахам сушанай садавіны ці карэння. ПашырэннеРасце на глебе ў розных лясах, часта вялікімі групамі. На Беларусі пладовыя целы сустракаюцца ў ліпені-кастрычніку. Выкарыстанне![]() Добра вядомы ядомы грыб. Утрымлівае вялікую колькасць вітамінаў PP і групы B, мікраэлементаў (цынк, медзь). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia