Літалогія

Літалогія — навука пра асадкавыя горныя пароды, іх склад, будову, паходжанне і заканамернасці прасторавага размяшчэння. Вынікі літалагічных даследаванняў выкарыстоўваюцца ў практыцы геалагічнага прагназіравання, геолага-здымачных і пошукава-разведачных работ.

Літалогія як адна з галін геалогіі адасабляецца ў канцы XIX — пачатку XX ст. у выніку стратыграфічных, палеагеаграфічных і іншых даследаванняў, якія суправаджаліся вывучэннем рэчыўнага складу асадкавых парод. Сучасная літалогія цесна звязана са стратыграфіяй, тэктонікай, палеагеаграфіяй, геахіміяй, мінералогіяй, геалогіяй, гідрагеалогіяй, інжынернай геалогіяй, марской геалогіяй, палеанталогіяй, кліматалогіяй, глебазнаўствам, а таксама з цыклам фізіка-хімічных і матэматычных навук.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya