Геамарфалогія![]() ![]() Геамарфалогія (ад стар.-грэч.: γῆ — Зямля + μορφή — форма + λόγος — вучэнне) — навука аб рэльефе, яго знешнім абліччы, паходжанні, гісторыі развіцця, сучаснай дынаміцы і заканамернасцях геаграфічнага распаўсюджвання. Асноватворнае пытанне: «Як выглядае працэс, які фарміруе рэльеф?» Геамарфалогія спрабуе зразумець гісторыю і дынаміку змены рэльефу і прадказвае будучыя змены, праводзячы палявыя вымярэнні, фізічныя эксперыменты і матэматычнае мадэляванне. На практыцы дысцыпліна непасрэдна звязаная з геаграфіяй, геалогіяй, геадэзіяй, археалогіяй, глебазнаўствам, планеталогіяй, а таксама з будаўніцтвам. Формы рэльефу вылучаюць згодна з іх генезісам і памерам. Рэльеф фармуецца пад уплывам эндагенных (тэктанічных рухаў, вулканізму і крышталехімічнага расшчыльнення рэчываў нетраў), экзагенных (дэнудацыя) і касмагенных працэсаў. Практычнае прымяненне геамарфалогіі заключаецца ў інжынернай ацэнцы рэльефу пры будаўніцтве, вымярэнні ўплыву змены клімату, прагнозе і змякчэнні наступстваў катастрафічных з’яў (апоўзняў, абвалаў і інш.), кантролі водазабеспячэння тэрыторый, берагавой абароне. Палеагеамарфалогія — раздзел геамарфалогіі, які вывучае аблічча паверхні Зямлі ў пэўныя перыяды гісторыі. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia