Літаратурны музей імя Юзафа Чаховіча
Літаратурны музей імя Юзафа Чаховіча (польск.: Muzeum Literackie im. Józefa Czechowicza) размешчаны ў Любліне і з'яўляецца падраздзяленнем Люблінскага музея[1]. Мэтай працы музея з'яўляецца збіранне, захоўванне, даследаванне і папулярызацыя рукапісаў, друкаваных выданняў, матэрыялаў навуковых даследаванняў, а таксама рэчаў, звязаных з Юзафам Чаховічам і іншымі люблінскімі літаратарамі[2]. ГісторыяУ 1957 годзе ў артыкуле «Захавайце памяць пра вялікіх» (часопіс «Культура і жыццё») Станіслаў Фіта і Лех Людароўскі заклікалі стварыць музеі Баляслава Пруса, Генрыка Сянкевіча і Юзафа Чаховіча. Сябры Чаховіча, Фелікс Арашкевіч, Конрад Бельскі , Вацлаў Гралеўскі і Казімеж Анджэй Яворскі, віталі ідэю і перадалі для фондаў будучага музея рэчы і кнігі, звязаныя з паэтам. Люблінскія ўлады таксама падтрымалі ідэю, і 9 верасня 1968 года — у 29-ю гадавіну гібелі паэта — Літаратурны музей імя Юзафа Чаховіча быў адкрыты, у доме 10 па вуліцы Нарутовіча[1][3]. У 1999 годзе музей выехаў з будынка, у якім працаваў больш за 30 гадоў, і на працягу трох гадоў часова размяшчаўся ў сядзібе Вінцэнта Поля. 9 верасня 2002 года музей адчыніў дзверы ўжо па сваім сучасным адрасе — Злота вуліца, дом 3, які быў падораны гораду сям'ёй мецэнатаў Рабінінавых[1]. КалекцыяПершы дырэктар музея, Юзаф Земба , пачаў пашыраць калекцыі музея матэрыяламі і пра іншых пісьменнікаў, у тым ліку Конрада Бельскага, Вацлава Гралеўскага, Казімежа Анджэя Яворскага, Ганну Каменскую і Яна Спевака[3]. На сённяшні дзень тут таксама прадстаўлены экспанаты, прысвечаныя такім люблінскім літаратарам, як Францішка Арнштайнова, Антоній Мадай, Вацлаў Мразоўскі, Юзаф Нікодам Класоўскі , Юзаф Лабадоўскі , Станіслаў Баярчук , Ян Поцак , і іншым. Апроч гэтага, у музеі захоўваюцца рукапісы іншых польскіх пісьменнікаў: Чэслава Мілаша, Збігнева Гэрбарта, Ежы Загурскага, Юліяна Тувіма, Канстанты Ільдэфонса Галчынскага[2] і іншых. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia