Літоўскі манетны двор

Літоўскі манетны двор
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі манетны двор
Заснаванне
Дата заснавання 10 снежня 1990[1][2]
Галіна металаапрацоўка
Прадукцыя манета
Колькасць супрацоўнікаў
  • 59 чал.
Матчыная арганізацыя Банк Літвы[d]
kalykla.lt (літ.)
lithuanian-mint.com (англ.)
lithuanian-mint.de (ням.)

Літоўскі манетны двор — адзінае прадпрыемства ў Літве, якое займаецца чаканкай манет і дакладнай металаапрацоўкай. Заснавана ў 1990. Знаходзіцца ў Вільні.

Гісторыя

Літоўскі манетны двор быў заснаваны ў выглядзе ўнітарнага дзяржаўнага прадпрыемства 10 снежня 1990[3]. У 2005 стаў закрытым акцыянерным таварыствам, усе акцыі якога належаць дзяржаве, але кіруе ім Банк Літвы[4]. Лічыцца, што прадпрыемства працягвае традыцыі чаканкі манет часоў ВКЛ.

Літоўскі манетны двор займаўся выпускам літаў, працягвае выпускай памятныя і юбілейныя манеты, дзяржаўныя ўзнагароды і знакі адрознення.

24 ліпеня 2015 пачаў масавую чаканку літоўскіх еўраманет[5].

Супрацоўніцтва з Беларуссю і іншымі краінамі

Літоўскі манетны двор з 2001 года чаканіць манеты для банкаў Арменіі і Беларусі[6]. Тут былі выраблены беларускія капейкі, якія былі ўведзены ў абарот пасля дэнамінацыі 2016 года.

У 2007 годзе ў Літве былі адчаканены першыя манеты для банка Кыргызстана.

У 2010 — прэзідэнцкі ордэн для Грузіі[5].

Крыніцы

  1. а б в г Lithuanian Mint // MedalBook Праверана 14 студзеня 2022.
  2. а б https://kalykla.lt/istorija/ Праверана 2 студзеня 2023.
  3. Įmonė(нявызн.). Lietuvos monetų kalykla. Праверана 20 чэрвеня 2025.
  4. Valdymas(нявызн.). Lietuvos monetų kalykla. Праверана 20 чэрвеня 2025.
  5. а б Lietuvos Monetų Kalykla(нявызн.). Lietuvos monetų kalykla. Праверана 20 чэрвеня 2025.
  6. Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya