Дэнамінацыя ў Беларусі 2016 годаДэнамінацыя нацыянальнай грашовай адзінкі Беларусі адбылася 1 ліпеня 2016 года[1]. Да канца года ў звароце будуць знаходзіцца беларускія рублі старога і новага ўзору[2]. Суадносіны абмену складуць 1 да 10 тысяч. Пры гэтым памятныя і зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты, выпушчаныя ў зварот рэгулятарам, падлягаюць прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў. Новыя манеты (узору 2009 года)З 1 ліпеня 2016 года, упершыню за ўсю гісторыю беларускага рубля, у сувязі з дэнамінацыяй у зварот уводзяцца манеты. Раней Беларусь была адной з нешматлікіх краін у свеце, дзе выпускаліся толькі памятныя манеты, якія фактычна не ўжываліся ў звароце. Манеты былі адчаканены на Літоўскім манетным двары і Манетным двары Крэмніцы[3]. Усе манеты зроблены са сталі. Манеты да 5 капеек пакрыты меддзю; 10, 20, 50 капеек — меддзю і латунню; 1 рубель — меддзю і нікелем. Манета вартасцю 2 рублі — біметал, цэнтр пакрыты меддзю і нікелем, кальцо — меддзю і латунню. На аверсе ўсіх манет намаляваны герб Рэспублікі Беларусь, надпіс «БЕЛАРУСЬ» і год чаканкі. На рэверсе намаляваны намінал манеты ў суправаджэнні розных арнаментаў.
Новыя банкноты (узору 2009 года)У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі з 1 ліпеня 2016 года ўводзяцца банкноты новага ўзору[4]. Кожная банкнота прысвечана адной з абласцей Беларусі і гораду Мінску. Адпаведнасць вобласці наміналу банкнот вызначана ў алфавітным парадку. Выява банкноты наміналам 5 рублёў прысвечана Брэсцкай вобласці, 10 рублёў — Віцебскай вобласці, 20 рублёў — Гомельскай вобласці, 50 рублёў — Гродзенскай вобласці, 100 рублёў — Мінскай вобласці, 200 рублёў — Магілёўскай вобласці, 500 рублёў — гораду Мінску. Купюры аддрукаваны фірмай «Thomas De La Rue»[3] — адным з сусветных лідараў валютнай індустрыі па вытворчасці банкнот, каштоўных папер, банкаўскага абсталявання ў Вялікабрытаніі. Новыя грошы былі гатовыя яшчэ ў 2008—2009 гадах, але тады ўвесці іх у зварот не дазволіў крызіс. Вырабленыя грашовыя знакі былі перададзены ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка. З улікам часу выраба, новыя беларускія рублі маюць вызначаныя асаблівасці. У прыватнасці, на выпусканых у зварот банкнотах узору 2009 года змесцавана факсіміле подпісу тагачаснага Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь П. П. Пракаповіча[4]. Акрамя таго, на новай банкноце наміналам 50 рублёў размешчаны надпіс «пяцьдзесят», які не адпавядае дзейсным правілам беларускай арфаграфіі. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года № 420-З «Пра правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» гэта слова павінна пісацца праз літару «я» ў другім складзе — «пяцьдзясят». Пры ажыццяўленні Нацыянальным банкам наступных замоў на выраб новых банкнот паказаныя неадпаведнасці будуць выпраўлены[4].
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia