Ліхаманка Заходняга Ніла
![]() Ліхаманка Заходняга Ніла (ЛЗН) — інфекцыя, што перадаецца праз укус членістаногіх, пераважна крывасмокавых камароў. Месцамі размнажэння камароў ёсць вадаёмы, ямы, канавы, кар'еры, цыстэрны і бочкі з дажджавой вадой, падвалы жылых будынкаў, хлявы і свірны. Вірус пераносіцца пералётнымі птушкамі. Заражэнне ўяўляе смяротную пагрозу праз паражэнне мозга (энцэфаліт) і яго абалонак (менінгіт). Упершыню вірус выявілі ў 1937 годзе ў крыві жыхаркі вытокаў Ніла. Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі атрымаў першы штам віруса ў Беларусі ў 1985 г. пры даследаванні біяпробаў унутраных органаў 62 пералётных птушак уздоўж штучных вадаёмаў рыбнай гаспадаркі «Трэмля» (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) падчас экспедыцыі па выяўленні арбавірусаў. Пазней штам віруса вылучылі ў Белавежскай пушчы ў камароў роду Aedes і ў крыві мясцовага жыхара. Папярэджанне![]() Заражэнне папярэджвае нанясенне на адкрытую скуру рэпелентаў супраць камароў, устанаўленне на вокнах і фортках маскітных сетак, трыманне закрытымі ёмістасцей з вадой, прачышчэнне вадасцёкаў для ўнікання працяглага існавання лужынаў, дэзінсекцыя вадаёмаў і затопленых падвалаў. ПраявыХвароба выяўляецца праз пад'ём тэмпературы цела, дрыжыкі, галаўны, мышачны і сустаўны боль. Адзначаюцца млоснасць і ваніты, павелічэнне лімфатычных вузлоў, сыпка на скуры. Аб пранікненні інфекцыі ў цэнтральную нервовую сістэму (ЦНС) сведчыць мышачная слабасць, сутаргі, зніжэнне адчувальнасці і парушэнне свядомасці (кома). Таксама пашкоджваюцца сасудзістая абалонка і сятчатка вачэй (страта зроку)[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia