МАЗ-СПОРТаўта![]() МАЗ-СПОРТаўта (СК "МАЗ-СПОРТаўта", MAZ-SPORTauto) — беларуская спартыўная каманда па ралі-рэйдах Мінскага аўтамабільнага завода (Мінск, Рэспубліка Беларусь). Каманда выступае на гоначных аўтамабілях маркі МАЗ. Гісторыя СК "МАЗ-СПОРТаўта"Каманда была створана ў 2010 годзе. Для спартыўнага аўтамабіля за аснову быў узяты серыйны паўнапрывадны грузавік МАЗ-5309. Першая спартыўная машына была сабрана ў сціснутыя тэрміны на магутнасцях эксперыментальнага цэха заводу. У машыне была ўсталявана 16-ступеністая каробка перадач ZF, шыны Continental, рухавік Д280.5-14 (800 к.с., 8 цыліндраў, аб'ём 17,2 літраў, падрыхтаваны Мінскім маторным заводам). У першай жа гонцы «Шаўковы шлях—2010» каманда фінішавала на 12 месцы[1] Макет першага спартыўнага грузавіка МАЗ-5309RR зараз усталяваны ў ведамасным дзіцячым летнім лагеры «Зубраня»[2]. На другім для каманды[3] «Шаўковым шляху—2011» грузавікі СК "МАЗ-СПОРТаўта" занялі 18-е і 23-е месцы[4]. На гэтай гонцы быў прадстаўлены другі[5] гоначны балід каманды (новая версія спартыўнага грузавіка была істотна палегчана, былі ўзмоцнены рысоры) і мадэрнізавана машына тэхнічнага суправаджэння[6]. Першым начальнікам каманды быў Рыгор Пацкевіч. У 2011 годзе начальнікам каманды быў прызначаны Валерый Казлоўскі, які таксама выступаў у якасці штурмана. Але пасля няўдалага[7] выступу на Дакары-2016 кіраўніцтва заводу прыняло рашэнне пра змену кіраўніцтва каманды. З 2016 году камандай кіруе Сяргей Вязовіч, паралельна з'яўляючыся пілотам асноўнага экіпажа[8]. Гоначныя аўтамабілі![]() За 5 гадоў каманда змагла пабудаваць 5 спартыўных грузавікоў трох пакаленняў. Увесь час вядзецца праца над удасканаленнем канструкцыі[9][10], зніжэннем вагі, паляпшэннем умоў працы экіпажа. У першых двух пакаленнях гоначных машын былі ўсталяваны рухавікі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў. З 2015 года ў трэцім пакаленні балідаў выкарыстоўваюцца рухавікі Gyrtech чэшскай кампаніі Buggyra. У снежні 2018 года была прэзентавана капотная машына новага пакалення — МАЗ-6440RR[11]. ВынікіРалі «Дакар»
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia