Мінскі аўтамабільны завод
ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — беларускі вытворца грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў, а таксама спецыяльнай тэхнікі і прычэпаў. ГісторыяСавецкі перыяд1944—1947Заснаваны 9 жніўня 1944 г. пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны аб арганізацыі аўтазборачнага завода ў Мінску. Адначасова з будаваннем завода, у кастрычніку 1944 г. пачынаецца зборка грузавых машын GMC и Studebaker з вузлоў і дэталей, якія паступалі па ленд-лізу. Вырабленыя аўтамабілі адразу ж адпраўлялі на фронт. Зборка спынена ў кастрычніку 1946 г. За два гады было сабрана 18174 аўтамабіля. У красавіку 1946 г. быў асвоены выпуск прычэпаў. 1947—1965У 1947 годзе на заводзе пачаўся выпуск грузавых аўтамабіляў. Першымі машынамі, якія выйшлі з цэха 7 лістапада 1947 года, сталі 6-тонныя самазвалы МАЗ-205, створаныя яшчэ на Яраслаўскім аўтазаводзе. Да канца 1950 г. завод знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва, таму на прадпрыемстве займаліся толькі зборкай машын і вытворчасцю драўляных кабін. Амаль 75 % камплектуючых агрэгатаў паступала ў Мінск з Яраслаўля. І толькі ў 1951 г. ў эксплуатацыю былі запушчаныя асноўныя вытворчыя магутнасці завода. На грузавікі серыі «200» ў 1959 і 1964 гадах прыйшоўся выпуск 100- і 200-тысячнага аўтамабіля маркі «МАЗ». У 1950 г. на МАЗе было створана канструктарскае бюро звышцяжкіх грузавых аўтамабіляў, якое ўзначаліў вядомы канструктар Барыс Львовіч Шапашнік. Пад яго кіраўніцтвам 17 верасня 1950 г. быў сабраны першы 25-тонны кар’ерны самазвал МАЗ-525. У 1957 г. пачаўся выраб трохвосевай машыны МАЗ-530 грузападымальнасцю 40 тон. З 1956 г. МАЗ выпускаў таксама спецыяльныя колавыя машыны: будаўнічы МАЗ-528 і аэрадромны цягач МАЗ-541. У праграму таксама ўваходзілі аднавосевыя цягачы МАЗ-529В і МАЗ-531 для буксіроўкі скрэпераў. 1965—1990Наступным важным этапам стала стварэнне заводам цяжкіх грузавікоў з бескапотнай кампаноўкай. Яшчэ ў 1958 годзе на МАЗе сабралі першыя ўзоры машын новага пакалення МАЗ-500, але толькі ў 1965 г., пасля рэканструкцыі завода, разгарнулася іх серыйная вытворчасць. Базавым варыянтам стаў бартавы 7,5-тонны МАЗ-500 з колавай базай 3850 мм. У 1970 г. адбылася мадэрнізацыя 500-га сямейства. Колавая база бартавой мадэлі МАЗ-500А ўзрасла на 100 мм, грузападымальнасць павялічылася да 8 т. Пакаленне МАЗаў 1977-89 гадоў (МАЗ-5335 і мадыфікацыі) прадстаўляла сабой набор розных пераходных камбінацый з шасі 500-й серыі, і адрознівалася толькі абліцоўваннем кабіны і суцэльнаметалічнай грузавой платформай. У канцы 1970-х распрацована новае — трэцяе пакаленне МАЗ. Першым у серыйнай вытворчасці ў 1978 г. з’явіўся седлавы цягач МАЗ-6422 (6x4). Пераход на новае пакаленне практычна завяршыўся да 1985 г. Базавымі сталі седлавыя цягачы МАЗ-54322 і МАЗ-64227. У 1988 г. пачалося супрацоўніцтва з нямецкай фірмай MAN, чые 360-моцныя рухавікі былі ўпершыню ўстаноўлены на цягачы МАЗ-54326 і МАЗ-64226. У 1988 г. на Парыжскім аўтасалоне завод прадставіў вопытны прататып — аўтапоезд МАЗ-2000 «Перабудова» даўжынёй 15 метраў з сілавымі агрэгатамі, размешчанымі ўнутры паваротнай каляскі пад высокай абцякальнай кабінай. 14 красавіка 1989 г. быў сабраны 1000000 грузавік. Ім стаў цягач МАЗ-6422. Беларусь1990-яПераход да эканамічных рэформ пачатку 90-х гадоў адзначыўся буйнымі эканамічнымі і палітычнымі ўзрушэннямі, якія паставілі МАЗ на грань катастрофы. У далейшым МАЗ змог аднавіць сілы, мадэрнізаваць свае папярэднія грузавікі і стварыць новае чацвёртае пакаленне. На іх з’явіліся больш сучасныя агрэгаты, АБС у прывадзе тармазоў, процібуксовачнай сістэма ASR. Нараўне з расійскімі рухавікамі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў усё шырэй сталі выкарыстоўвацца нямецкія маторы MAN, амерыканскія Cummins, англійскія Perkins. 15 чэрвеня 1992 г. была падпісана дамоўленасць паміж Мінскім Аўтамабільным Заводам і нямецкай аўтобуснай фірмай Неаплан (Neoplan), на падставе якой МАЗу была перададзена ліцэнзія на вытворчасць гарадскога аўтобуса Neoplan 4014 і турыстычнага лайнера Neoplan 316SHD. Былі перададзены таксама зборачныя прыстасаванні і тэхнічная дакументацыя. Першыя шэсць нізкападлогавых аўтобусаў былі сабраныя з нямецкіх машына-камплектаў у 1993 годзе на плошчах Мінскага завода колавых цягачоў[6]. Першая пастаўка аўтобусаў МАЗ у прамыслова значных аб’ёмах адбылася ў 1997 г. ![]() 11 сакавіка 1997 г. з канвеера сышоў першы двухвосевы седлавы цягач сямейства «5440» чацвёртага пакалення. Пачатак новаму трохвосеваму пакаленню даў седлавы цягач МАЗ-6430 для 46-тонных аўтацягнікоў. 10 снежня 1997 года ў Мінску была падпісана дамова аб стварэнні сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства ЗАТ «МАЗ-МАН». Першай прадукцыяй новага прадпрыемства сталі двухвосевыя седлавыя цягачы МАЗ-MAN-543265 і МАЗ-MAN-543268[7]. Машыны ўяўлялі сабой шасі МАЗ-5432 з рухавіком MAN, каробкай перадач ZF і кабінай ад MAN F2000. На МАЗ-MAN-543265 усталёўваўся рухавік D 2866 LF 21 (370 к.с., Euro-1), на МАЗ-MAN-543268 — D 2866 LF 20 (400 к.с., Euro-2). У красавіку 1998 года быў сабраны першы грузавік. Зборка ажыццяўлялася не на канвееры, а на асобных участках-пастах, дзе стаялі некалькі чалавек, якія адзін за адным паступова ўсталёўвалі на машыну ўсе вузлы і агрэгаты. На 45 адсоткаў першы аўтамабіль складаўся з імпартных камплектуючых. Нямецкімі былі матор, кабіна ў поўнай камплектацыі і стандартнай афарбоўцы, каробка перадач, счапленне, шэраг пнеўмаэлементаў і інш. Раму, масты, пярэднюю вось, сядло вырабілі на МАЗе. У кастрычніку 1998 года на «МАЗ-МАНе» пачаў працу свой зборачны канвеер[8]. У 1999 г. завод прадставіў сярэднетанажны грузавік МАЗ-4370 з дызелем Д-245.9 (136 к.с.) Мінскага маторнага завода. Яго вытворчасць пачалася ў сакавіку 2000 г. 2000-я
2010-яУ пачатку 2010-х абмяркоўвалася стварэнне сумеснага прадпрыемства з расійскім вытворцам «КАМАЗ». У 2011 годзе брытанская аўдытарская кампанія Ernst&Young правяла ацэнку рынкавага кошту МАЗа, якая склала $800 млн[17].
2020-яАб’ём вытворчасці за 2020 год склаў 10762 адзінкі. Асноўныя экспартныя рынкі: Расія (рэалізавана 5275 машын, у тым ліку 3991 грузавы аўтамабіль і 805 адзінак пасажырскай тэхнікі) і Украіна (рэалізаваныя 1012 грузавых аўтамабіляў і 354 адзінкі пасажырскай тэхнікі, 110 прычэпаў, доля на ўкраінскім рынку склала 21,7 %)[18]. Міжнародныя санкцыі21 чэрвеня 2021 года Мінскі аўтамабільны завод (а таксама яго дырэктар Іванковіч) быў унесены ў санкцыйны спіс ЕС[19][20]. Таксама МАЗ і Іванковіча ў санкцыйныя спісы ўключылі Канада[21][22], Швейцарыя[23][24]. 6 ліпеня 2021 года да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[25]. 24 сакавіка 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна Мінскага аўтамабільнага завода і яго дырэктара Валерыя Іванковіча[26][27]. 27 траўня 2023 года Украіна таксама ўвяла санкцыі супраць завода[28]. Структура
ПрадукцыяГрузавікі
Аўтобусы
Тралейбусы
Лёгкія камерцыйныя аўтамабілі
СпортУ 1987—1992 гг МАЗ удзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы па кальцавых гонках на грузавіках[29]. Апошнім выступленнем кальцавога МАЗа стаў этап чэмпіянату свету ў Францыі, дзе Генадзь Драпкін заняў другое месца. Але па вяртанні дадому каманда была расфарміравана, праект закрыты, машына разукамплектавана, а пазней распілавана на металалом. У 1999—2001 гг каманда «МАЗ-Яравіт» удзельнічае ў чэмпіянаце Еўропы па трак-трыяле. У 2000 годзе экіпаж Пётр Орсік / Дзмітрый Кніга стаў пераможцам чэмпіянату. У 2001-м экіпаж паўтарыў сваё дасягненне[30]. ![]() З 2010 года каманда Мінскага аўтамабільнага завода — «МАЗ-СПОРТаўта» — прымае ўдзел у міжнародных ралі-рэйдах «Шаўковы шлях», «Дакар», «Золата кагана» і інш. Кіраўніцтва заводаМінскі аўтамабільны завод у розныя гады ўзначальвалі:
Генеральныя канструктары
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia