Магіла ахвяр фашызму (Магілёў)
Магіла ахвяр фашызму — мемарыял на Яўрэйскіх (Машэкаўскіх) могілках у г. Магілёве. Пахаваны 2208 яўрэяў з Магілёўскага гета, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі 3 кастрычніка 1941 года[1]. ![]() У кастрычніку 1941 акупанты правялі дзве «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы называлі арганізаваныя імі масавыя забойствы) па знішчэнні гета на Дубравенцы[2]. Першае масавае забойства адбылося 2-3 кастрычніка 1941 года. Забойцамі яўрэяў былі айнзатцкаманда 8, 316-ы і 322-і паліцэйскія батальёны, а таксама 51-ы ўкраінскі ахоўны батальён і паліцэйскі атрад «Вальдэнбург», якія забілі 2 273 яўрэі[3] — 65 з іх забілі прама ў гета 2 кастрычніка года, астатніх 2 208 чалавек спачатку загналі на завод імя Дзімітрава, а затым расстралялі 3 кастрычніка на Машэкаўскіх могілках. ![]() У 1965 годзе на магіле пастаўлены мармуровы абеліск[1] вышынёй 4 м[4]. Надпіс на помніку гаворыць пра «савецкіх грамадзян», не ўдакладняючы абставіны і нацыянальнасць загінулых. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia