Магілёўская бальніца №1
Магілёўская бальніца № 1 (Лаўсанаўская) — бальніца ў Магілёве. Размешчана па вул. Акадэміка Паўлава, 2, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада. Побач знаходзіцца Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер. З’яўляецца шматпрофільнай спецыялізаванай лячэбна-прафілактычнай установай на 750 коек для аказання кругласутачнай стацыянарнай медыцынскай дапамогі па ўсіх асноўных раздзелах медыцыны: тэрапія і кардыялогія, хірургія, акушэрства і гінекалогія, інфекцыйная паталогія. У бальніцы працуе больш за 1000 супрацоўнікаў. Штогод лячэнне праходзіць звыш 28000 чалавек, выконваецца больш за 1000 аперацый, прымаецца больш за 3000 родаў. ГісторыяУ 1967 годзе ў раёне Слаўгарадскай шашы на ўскраіне горада каля ляснога масіва распачата будаўніцтва бальніцы КСВ на 930 коек. 31 жніўня 1972 года загадам абласнога аддзела аховы здароўя медслужба камбіната сінтэтычнага валакна перайменавана ў медсанчастку КСВ. 24 кастрычніка 1974 года інфекцыйнае аддзяленне бальніцы прыняло першага хворага. З лістапада 1974 года паступова адкрываюцца аддзяленні бальніцы. У 1977 годзе медыка-санітарная частка КСВ складалася са стацыянара на 900 коек, паліклінікі на 600 наведванняў і 13 пунктаў аховы здароўя. У стацыянары разгорнута 19 лячэбных аддзяленняў і 16 спецыялізаваных кабінетаў. У 1989 годзе ўведзены ў эксплуатацыю корпус аднаўленчага лячэння, дзе размясціліся: фізіятэрапеўтычнае аддзяленне з бальнеалячэбніцай і 2 неўралагічныя аддзяленні. Галоўныя ўрачы
СтруктураМаюцца наступныя стацыянарныя лячэбныя аддзяленні:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia