ТэрапіяТэрапія (грэч. θεραπεία [therapeia] — лячэнне, аздараўленне) — працэс, мэтай якога з'яўляецца палягчэнне, зняцце ці ліквідацыі сімптомаў і праяў таго ці іншага захворвання, паталагічнага стану ці іншага парушэння жыццядзейнасці, нармалізацыя парушаных працэсаў жыццядзейнасці і ачуньванне, аднаўленне здароўя. Тэрапеўтычныя падыходы
Кансерватыўнае лячэннеКансерватыўнае (нехірургічнае) лячэнне (уласна, тэрапія) ажыццяўляецца хімічнымі, фізічнымі і біялагічнымі метадамі. Хімічныя і біялагічныя метадыХімічныя і біялагічныя метады з'яўляюцца асноўнымі кансерватыўнымі спосабамі ўздзеяння на хворы арганізм. Да іх ліку адносяцца:
і іншыя, больш рэдкія, метады. Фізічныя метадыДа фізічных кансерватыўных метадаў лячэння адносяцца фізіятэрапія, масаж і лячэбная фізкультура, гідратэрапія. У большасці выпадкаў гэтыя метады з'яўляюцца дапаможнымі. Фізіятэрапеўтычныя метады складаюцца з уздзеянні на арганізм з дапамогай электрамагнітных і гукавых выпраменьванняў: Хірургічнае лячэннеХірургічнае лячэнне фармальна выходзіць за рамкі ўнутранай медыцыны (тэрапіі). Ужываецца ў выпадку немагчымасці ці нізкай эфектыўнасці кансерватыўнага лячэння. Тым не менш, тэрапію нельга лагічна супрацьпастаўляць хірургіі, паколькі хірургічнае ўмяшанне гэта прыватны выпадак лячэння (тэрапіі), які павінен ужывацца тады, калі гэта неабходна з пункту гледжання тэрапеўтычнай праграмы. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia