Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж
Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж (МДПК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Магілёве. Галоўны корпус размешчаны па адрасе вул. Першамайская, 93. ГісторыяНавучальная ўстанова ўзнікла ў першыя гады Савецкай улады. Грамадзянская вайна і замежная ваенная інтэрвенцыя не дазволілі разгарнуцца навучальнаму працэсу, і функцыянаванне новага навучальнага цэнтра надоўга было адкладзена. Сваё другое нараджэнне тэхнікум атрымаў пасля Вялікай Айчыннай вайны — Пастановай Савета Міністраў СССР № 178р ад 10 студзеня 1947 года ў быў заснаваны Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум. 7 лютага гэтага ж года першыя 90 студэнтаў прыступілі да заняткаў. Навучальны працэс у тэхнікуме ажыццяўляўся па чатырох спецыяльнасцях: «Пнеўматычныя і электрычныя машыны і інструменты», «Вытворчасць абсталявання для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў», «Апрацоўка металаў рэзаннем», «Мантаж прамысловага абсталявання». Першы выпуск адбыўся ў 1949 годзе. У пачатку 1950-х гадоў колькасць навучэнцаў дасягнула 1600 чалавек, што зрабіла тэхнікум адным з найбуйнейшых цэнтраў падрыхтоўкі спецыялістаў у СССР. Разнастайнасць спецыяльнасцяў, шырата профілю падрыхтоўкі спецыялістаў паступова ператварылі тэхнікум з машынабудаўнічага ў політэхнічны, і з 1 студзеня 1966 г. ён быў перайменаваны ў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум. 1 верасня 2003 года Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум быў рэарганізаваны ва Установу адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж». Вядомыя выпускнікі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia