Магілёў (рачны порт)«Магілёў» — рачны порт у Магілёве, размешчаны ў затоцы на левым беразе Дняпра[1], па адрасе вул. Куцепава, 28. Уваходзіць у структуру РТУП «Беларускае рачное параходства». Порт прызначаны для перапрацоўкі навалачных грузаў. Даўжыня прычальнай лініі — 120 метраў[2]. Вырас на базе прыстані Магілёў, створанай у 1931 годзе адначасова з утварэннем Верхне-Дняпроўскага рачнога параходства. У годзе 1975 годзе перайменавана ў рачны порт 3-га разраду, а ў 1980 — у рачны порт 2-га разраду. У 1970—1975 гадах створана акваторыя порта, пабудаваны механізаваныя прычалы з канвеернымі лініямі і партальнымі кранамі для выгрузкі грузаў, адміністрацыйна-бытавы корпус, рамонтна-механічная майстэрня, кацельня, гандлёвы комплекс[1]. Порт з’яўляўся высокамеханізаваным транспартным прадпрыемствам Верхне-Дняпроўскага рачнога параходства Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту БССР, заняты ў асноўным пагрузкай, перавозкай і выгрузкай грузаў для будаўнічых і дарожных арганізацый, вёў таксама распрацоўку радовішчаў будаўнічных матэрыялаў у рэчышчы Дняпра. Сярэдняя працягласць эксплуатацыйнага перыяду 220 дзён у годзе[1]. Для выканання работ маюцца[2]:
На пасажырскіх перавозках эксплуатуецца плаўверанда «Хваля». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia