Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
Мазы́рскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіеўскага, пазней Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — Мазыр. У Мазырскі павет уваходзіла тэрыторыя Мазырскага гродавага і Бчыцкага (Пціцкага) старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Найбольш значныя мястэчкі — Капаткевічы, Каралін, Лельчыцы, Ленін, Нароўля, Петрыкаў, Скрыгалаў[1] Самымі заможнымі і ўплывовымі шляхецкімі родамі рэгіянальнай эліты Мазырскага павета ў XVIII ст., якія займалі самыя важныя земскія пасады, валодалі буйнымі маёнткамі і трымалі пажыццёва староствы, былі Яленскія, Аскеркі, Абуховічы, Богушы, Жудры, Кеневічы, Лянкевічы, Прыборы. Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету вялікае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 56%[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia