Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
Рэ́чыцкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стст. Павет займаў 30 тыс. км² і з’яўляўся найбольшым у ваяводстве. Сталіца знаходзілася ў горадзе Рэчыца. У складз павета ўваходзілі староствы: Бабруйскае, Гомельскае, Прапойскае, Рагачоўскае, Рэчыцкае, Чачэрскае. На поўначы межаваў з Менскім паветам і Мсціслаўскім ваяводствам, на ўсходзе — з Мціслаўскім ваяводствам і Старадубскім паветам Смаленскага ваяводства і Чарнігаўскім княствам (пазней з Расійскай дзяржавай), на поўдні — з Кіеўскім ваяводствам, на захадзе — з Мазырскім паветам і Слуцкім княствам Новагародскага ваяводства.[2] Ахопліваў тэрыторыю ўсходняй часткі сучаснай Гомельскае вобласці, паўднёвай і паўднёва-заходняй Магілёўскай вобласці, а таксама прылеглыя часткі Бранскай вобласці Расіі і Чарнігаўскай Украіны. Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».[1] Мундзір павятовых урадоўцаў складаўся з малінавага кунтуша, белых адваротаў і жупана. Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 58 %[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia