Май-Ліс Раяла

Май-Ліс Раяла
фінск.: Maj-Lis Rajala
Імя пры нараджэнні фінск.: Maj-Lis Rajala
Род дзейнасці балерына, балетмайстар
Дата нараджэння 26 красавіка 1930(1930-04-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 2023(2023-11-07)[2] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Nils Rinkama[d] і Марці Валтанен
Узнагароды і прэміі
Pro Finlandia
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Май-Ліс Раяла (фінск.: Maj-Lis Rajala; 26 красавіка 1930, Тамперэ, Фінляндыя — 7 лістапада 2023) — прыма-балерына Фінскага нацыянальнага балета, кінаактрыса, харэограф, выкладчык.

Біяграфія

Нарадзілася 26 красавіка 1930 года ў Тамперэ, у Фінляндыі. У 1939 годзе была залічана ў балетную школу, дзе займалася ў Аляксандра Сакселіна, а ў 1948 годзе была запрошана ў трупу Фінскага нацыянальнага балета, дзе ў 1952 годзе стала салісткай, а з 1956 па 1971 гады — прыма-балерынай.

У 1967 годзе стала выкладаць у балетнай школе Фінскага нацыянальнага балета, а з 1977 па 1982 годзе — балетмайстрам Хельсінкскага гарадскога тэатра. З 1979 па 1982 гады — старшы педагог, а з 1982 года — рэктар балетнай школы.

У 1967 годзе была ўзнагароджана вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Фінляндыі для дзеячаў мастацтва — медалём «Pro Finlandia».

Крыніцы

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
  2. а б Rinta-Tassi M. Tanssitaiteilija Maj-Lis Rajala on kuollut // Yle UutisetHelsinki: Yleisradio, 2023. Праверана 8 лістапада 2023.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya