Саўскі сельсавет
Са́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Сава. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Красулінскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Красуліна. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шарыпы, сельсавет перайменаваны ў Шарыпскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сава, сельсавет перайменаваны ў Саўскі[1]. 26 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана частка скасаванага Макараўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вішня, Красуліна, Куртасы, Лугіны, Паташы, Філіпава, Шырокія і Юркава)[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудкаўшчынскага сельсавета (6 населеных пунктаў: агарагарадок Рудкаўшчына, вёскі Валаўцы, Ермалоўка, Казлы, Кустоўка і Хамянічы), у склад Рэкцянскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (аграгарадок Красуліна, вёскі Вішня, Вялікія Шарыпы, Калацілы, Куртасы, Лугіны, Малыя Шарыпы, Маралёўка, Масалыкі, Паташы, Філіпава, Шырокія, Юркава і пасёлак Чарнічны)[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 783 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia